Колеры дабрыні

Конкурс дзіцячага малюнка “Мір вашаму дому” беларусы з казахстанскага Паўладара прысвяцілі 910-годдзю Святой Заступніцы Беларусі Ефрасінні ПолацкайБольш за трыста работ з розных раёнаў і гарадоў Паўладарскай вобласці прыйшлі на конкурс. Дарэчы, удзельнічала ў ім і вучаніца вільнюскай беларускамоўнай школы імя Францыска Скарыны Ксенія Мілаш. Цяжка было выбраць лепшых мастакоў сярод юных аўтараў. Усе малюнкі атрымаліся вельмі светлыя, яркія, сонечныя. Самыя арыгінальныя з іх былі прадстаўлены нядаўна на выставе ў мясцовым Доме Дружбы.
Конкурс дзіцячага малюнка “Мір вашаму дому” беларусы з казахстанскага Паўладара прысвяцілі 910-годдзю Святой Заступніцы Беларусі Ефрасінні Полацкай
Больш за трыста работ з розных раёнаў і гарадоў Паўладарскай вобласці прыйшлі на конкурс. Дарэчы, удзельнічала ў ім і вучаніца вільнюскай беларускамоўнай школы імя Францыска Скарыны Ксенія Мілаш. Цяжка было выбраць лепшых мастакоў сярод юных аўтараў. Усе малюнкі атрымаліся вельмі светлыя, яркія, сонечныя. Самыя арыгінальныя з іх былі прадстаўлены нядаўна на выставе ў мясцовым Доме Дружбы.
Павіншаваць дзяцей з перамогай прыйшлі епіскап Паўладарскі і Экібастузскі Варнава, архімандрыт Іосіф, намеснік старшыні асамблеі народа Казахстана Сейсембай Жэтпысбаеў, мастак з Казахстана Ануар Ігембаеў. Таленавітым хлопчыкам і дзяўчынкам уручаліся граматы, дыпломы, падарункі, а іх настаўнікам — падзячныя лісты.

Любоў Богнат, старшыня Паўладарскага культурнага цэнтра “Беларусь”, Казахстан
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter