Колас і Купала — цяпер па-кітайску

У Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта запрацаваў пастаянна дзеючы семінар мастацкага перакладу з кітайскай мовыДля дыскусій і абмеркаванняў паядналіся студэнты і выкладчыкі двух факультэтаў БДУ — міжнародных адносін і філалагічнага. У многіх з маладых кітаязнаўцаў, якія перакладаюць з арыгінала, ужо ёсць вопыт. Некаторыя здзейснілі ці падрыхтавалі першыя публікацыі.
У Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта запрацаваў пастаянна дзеючы семінар мастацкага перакладу з кітайскай мовы
У Беларусі выдадзены “Кітайска-руска-беларускі размоўнік”Для дыскусій і абмеркаванняў паядналіся студэнты і выкладчыкі двух факультэтаў БДУ — міжнародных адносін і філалагічнага. У многіх з маладых кітаязнаўцаў, якія перакладаюць з арыгінала, ужо ёсць вопыт. Некаторыя здзейснілі ці падрыхтавалі першыя публікацыі. Алена Раманоўская, напрыклад, пераклала на беларускую мову вершы Ван Вэя. А Святлана Казакевіч увасобіла на рускай мове паэтычныя творы Сюй Чжымо. У полі зроку іншых маладых перакладчыкаў — творчасць вядомых сучасных пісьменнікаў Кітая Юй Хуа, Бі Фэйлюя, Ван Аньі, Цань Сюэ, Мэн Кэ, Чжан Айліна і іншых.
Не выключана, што напера-дзе ў беларускіх перакладчыкаў — выданне калектыўнага зборніка, у якім будзе прадстаўлена сучасная літаратура Кітая. Арганізатары семінара плануюць правесці і конкурс на лепшы пераклад з беларускай мовы на кітайскую. У якасці ўзораў выбраны творы класікаў нацыянальнай літаратуры — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Сярод тых, хто будзе ацэньваць якасць мастацкага перакладу, — і кітайскі перакладчык, паэт, публіцыст Гао Ман. Лепшыя ўзоры будуць прапанаваны для друкавання на старонках кітайскай літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Сяргей Шычко
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter