Кола “птушынага” календара.

Адной з найбольш цікавых, але маладаследаваных праблем міфапаэтычнай спадчыны беларусаў з’яўляецца сімволіка птушак, з якімі чалавек кантактаваў даволі актыўна. З цягам часу птушкі занялі вельмі важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларусаў, сталі аб’ектам глыбокага асэнсавання фактычна ва ўсіх жанрах вусна-паэтычнай творчасці.

Адной з найбольш цікавых, але маладаследаваных праблем міфапаэтычнай спадчыны беларусаў з’яўляецца сімволіка птушак, з якімі чалавек кантактаваў даволі актыўна. З цягам часу птушкі занялі вельмі важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларусаў, сталі аб’ектам глыбокага асэнсавання фактычна ва ўсіх жанрах вусна-паэтычнай творчасці.

  • Птушкі прадвызначалі лёс чалавека, многія з іх былі самым незвычайным чынам звязаны з часам правядзення тых ці іншых абрадаў або земляробчых прац. Штогадовыя прылёт іх з выраю і адлёт назад былі пакладзены нашымі продкамі ў аснову адной з сістэм вымярэння каляндарнага часу. Яскравым сведчаннем таму сталі шматлікія загадкі: “Дванаццаць арлоў, пяцьдзясят дзве галкі знеслі адно яйцо” (год, месяцы, тыдні); “Дванаццаць варон, трохі болей галіц, хто адгадае, той харошы малец”; “Выхадзілі дванаццаць малайцоў, выносілі пяцьдзясят два сокалы, выпускалі трыста шэсцьдзясят пяць лебядзей”.
  • Менавіта да птушкі зязюлі — той, якая “лёгка” жыве, бо не выхоўвае сваіх дзетак, чалавек звяртаўся, каб даведацца, колькі яму яшчэ гадоў адмерана: колькі разоў “ку-ку” пачуеш, столькі гадоў і пражывеш.
  • Птушкамі, якія выступалі пасрэднікамі паміж светам жывых і светам памерлых і якіх надзялялі здольнасцю прадвяшчаць, лічылі ворана-крумкача, сароку, зязюлю і саву: “Сарока прыносіць і добрыя, і благія весткі... Крумкач, кракаючы над домам, прадказвае смерць аднаго з жыхароў гэтага дома. Па кукаванні зязюлі варожаць, ці доўгае будзе жыццё, пра замужжа, багацце. Крык савы над домам — дрэнны знак”.
  • Акрамя гэтага вешчунамі лічылі і дробных птушак, такіх як сініца, ластаўка, верабей: “Калі дробныя птушкі раптоўна залятаюць у хату цераз акно, гэта можа прадказваць рознае: ластаўка заляціць — прыйдзе непажаданая вестка, а калі там ёсць нявеста — прыйдуць сваты ці жаніх; верабей заляціць — будуць атрыманы неістотныя звесткі; зойдзе наведвальнік; сініца б’ецца і заляціць — трэба чакаць вялікага няшчасця.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter