Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыску Скарыну, былі прадстаўлены ў экспазіцыі Беларусі на Пекінскай міжнароднай кніжнай выставе

Кніжны шлях у Пекін

На выставе ў Пекіне больш за 100 кніг прадставілі беларускія выдаўцы. Пра тое паведаміла начальніца ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава. Гэта плён дзейнасці выдавецтваў “Беларусь”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Мастацкая літаратура” ды іншых за 2016-17 гады. На Нацыянальным стэндзе “Кніга Рэспублікі Беларусь” дэманстраваліся выданні пра пісьменнікаў, чые юбілеі святкуюцца сёлета. Наведнікі мелі магчымасць пазнаёміцца і са Скарыніянай: кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыску Скарыну, займалі ключавое месца ў экспазіцыі.

Цікавасць гасцей беларускага стэнда выклікалі падручнікі кітайскай мовы, якія выпускаюцца ў Беларусі. Дарэчы, кнігавыдаўцы абедзвюх краін ужо шмат гадоў супрацоўнічаюць, ажыццяўляюць розныя праекты, адзін з якіх — узаемныя пераклады твораў. Асабліва цікавыя набыткі ў Выдавецкага дома “Звязда”, які з 2015 года выпускае серыю кніг перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Ужо выпушчана 9 паэтычных зборнікаў, прычым кніга вершаў Сюй Чжыме выйшла перад самай паездкай у Кітай, і на Пекінскай выставе зборнік прэзентаваўся гасцям.

Голас Радзімы № 33 (3537), чацвер, 31 жніўня, 2017 у PDF
 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter