Книжка для "юзера" Алисы

Есть такое высказывание: если двое разговаривают, а третий слушает - это уже театр.
Есть такое высказывание: если двое разговаривают, а третий слушает - это уже театр. обственно говоря, современный театр приближается к этому "идеалу" и все чаще разыгрывает на сцене если не телефонные справочники, то нечто похожее на "тексты для сцены". Тем не менее существует такая профессия, как драматург, коего знаменитый юморист Станислав Ежи Лец называл "чревовещателем души". Вообще-то рассуждать о театре - не мой "уезд". Но драматургия - это некое особенное явление, захватывающее собой и область литературы. Ну а тем более если речь идет о книге... Итак, симпатичный увесистый том "Сучасная беларуская драматургия: Традыцыi i наватарства". Да еще издан в частном издательстве, даже в двух - "Сэр-Вит" при участии "Радиола-плюс". Чем не предлог порассуждать об отечественной драматургии да и о литературе вообще. Мой собеседник - редактор сборника, а также издатель и писатель в одном лице (и, кстати, автор одной из пьес сборника) Владимир СИВЧИКОВ. - Уладзiмiр, напачатку не па тэме, а па маей цiка›насцi: чаму выдавецтва, якое спецыялiзуецца на выпуску мастацкай лiтаратуры, называецца "Радыела-плюс"? - Вядома, бываюць анекдатычныя выпадкi: звоняць людзi, пытаюцца пра радыезапчасткi... На самай справе есць i у нас на Беларусi такая раслiна - радыела, або "залаты корань", "малодшая сястра" знакамiтага жэньшэня. - Што ж, менавiта пасля выхаду падобнага зборнiка выдауцам спатрэбiцца шмат жыццевага тонусу... - Разумею, пра што кажаш. Вядома, рыхтуемся вытрымаць мноства нараканняу. У зборнiку - чатырнаццаць п`ес чатырнаццацi аутара›, пачынаючы ад Янкi Купалы i да маладога Андрэя Карэлiна. Гэта ж колькi абойдзеных, пакры›джаных! Але ›се ро›на, падобнага па аб`ему выдання драматургii - шэсцьсот сорак старонак - я не прыгадаю. У кнiзе чатыры раздзелы - "Класiка i сучаснасць", "Традыцыя", "Эксперымент" i "Дзiцячая драматургiя". Адметнае выданне - грунто›най прадмовай, якую напiса› складальнiк Пятро Васючэнка. - Так, у прадмове шмат цiкавых, арыгiнальных высно›. Напрыклад, "Драматургiя - гэта лiтаратура. Яна самакашто›ная". - Я з гэтым згодзен. Хаця зборнiк гэты прызначаны не толькi для чытачо›. - А для каго ж, прабачце? Для спецыялiстау-тэатралау? - Для "юзерау". Карыстальнiка›. Есць шэраг кнiжак - слоунiкi, даведнiкi, - якiя не чытаюць. Iмi карыстаюцца, як карыстаюцца, напрыклад, камп`ютэрам. Таму нават у анатацыi да такiх выдання› мы пазначаем: "Для шырокага кола чытачо› i карыстальнiкау". Думаю, што › дачыненнi да зборнiка, пра якi мы гаворым, знойдуцца людзi i першай, i другой катэгорыi. - Значыць, пра "легкае чытво" гаварыць не выпадае? - Ну чаму... Тыя ж "Тутэйшыя" Янкi Купалы - цiкавае, займальнае чытанне. Гэтак жа, як i "Мацi ›рагану" Уладзiмiра Караткевiча. - Мiж тым прыватныя выдавецтвы жывуць звычайна за кошт выпуску займальнай лiтаратуры, таго самага "легкага чытва". Рынак есць рынак. Вы спадзяецеся атрымаць прыбытак, выда›шы п`есы беларускiх драматурга›, цi гэта мецэнатскi жэст? - Ну, наконт "легкага чытва" магу сказаць - есць i мая вiна... Грэшны, як i усе мы. Што зробiш - камерцыйная лiтаратура дазваляе нешта зарабiць i тады выдаваць кнiжкi кшталту гэтай. Не толькi з грошай складаецца жыцце. Трэба рабiць i для душы. - Алiса › Краiне Цудау наракала: як гэта чытаць кнiгi, у якiх няма нi размо›, нi малюнка›? Напэ›на, у нашых чытачо› мысленне падобнае: адкрыюць кнiжку, паглядзяць - п`есы... I загарнуць. - Не бачу вялiкай бяды. Нярэдка можна пачуць, што Гамер - генiяльны паэт, але нiхто яго не чытае. Сам працэс чытання - гэта праца. Спецыялiсты сцвярджаюць, што паэзiю здольны ›спрымаць усяго пяць-шэсць працэнтау людзей. Прыблiзна той жа працэнт тых, што здольны успрымаць гумар. Маю на увазе не грубыя анекдоты. Так што есць пэуная колькасць чытачоу i на драматычныя творы. Ну а для тых, хто аддае перавагу больш звыклай форме лiтаратуры, чым драматургiя, у падобным выглядзе вось-вось з`явiцца зборнiк сучаснай беларускай прозы з тым самым падзагалоукам "Традыцыi i наватарства". Хаця Алiсе наша кнiга пэ›на ж спадабалася б: малюнкау мала, затое адны "размовы". - П`еса, якая ставiцца, - гэта частка шоу-бiзнеса. Яна прыносiць грошы. А там, дзе дзеляцца грошы... Карацей, трапiць на сцэну маладому, невядомаму драматургу вельмi i вельмi цяжка. Для гэтага трэба або сур`„зная пратэкцыя, або рэклама збоку. У вынiку сення самыя вядомыя сярод нашай публiкi драматургi - малады Андрэй Курэйчык з яго маскоускiмi "авансамi" i юны Рыгор Цiсецкi з нямецкай прэмiяй, прычым абодва пiшуць па-руску. I калi нехта запытаецца, чаму названых асоба› у нашай кнiзе няма, магу адказаць адно: бо яна называецца, як бачыце, "Сучасная беларуская драматургiя". А ствараць драматургiю на рускай мове i пасля неяк старацца "падцягнуць" пад беларускую традыцыю i казаць, што гэта беларускi драматург, - проста непаразуменне. Пятро Васючэнка у сваей прадмове кажа: "Быць беларускiм драматургам не азначае пiсаць толькi пра беларускае, хвалiць старасвеччыну i аплакваць нацыянальную нядолю. Беларускасць даруецца праз адчуванне абапертасцi на тысячагадовую нацыянальную гiсторыю, лiтаратуру i культуру. Мастаку дастаткова трымаць у памяцi здабыткi нацыянальнай культуры, каб быць сучасным, нацыянальным i здатным да унiверсалiзацыi i эксперыменту". Я таксама лiчу, што ва унiверсум, калi не прынясеш нiчога свайго, ад свайго народа, трапiць немагчыма. Ты нiкому не будзеш цiкавы. - Зборнiк пачынаецца п`есай Янкi Купалы "Тутэйшыя", якая можа лiчыцца культавай i › якой падымаюца якраз гэткiя пытаннi. - П`еса не страцiла сваей актуальнасцi. Мiкiты Зноскi, якiя выракаюцца сваiх бацько›, не перавялiся. Можа быць, хтосьцi з такiх прыстасаванца›, прачыта›шы п`есу, пазнае сябе i перавыхаваецца? Хаця лiтаратура, як я лiчу, не мае прамой функцыi перавыхо›ваць. Людзi чытаюць Бiблiю, але людскiя заганы не знiклi. - Цi усе творы, прадстауленыя у зборнiку, ставiлiся на сцэнах тэатрау? Цi знойдуцца тут адкрыццi для рэжысерау? - Есць рэчы "раскручаныя", вядомыя. Напрыклад, п`еса Андрэя Макаенка "Зацюканы апостал". Гэты драматург зведау суперпоспех. Расказваюць, распытва› у Машэрава, якiя будуць наступныя пастановы партыi, i на адпаведную тэматыку аператыуна адгукауся чарговым творам. П`есы Аляксея Дударава таксама iшлi па усiм свеце, як i п`есы Анатоля Дзялендзiка... Зразумела, некаторыя рэчы на сцэне не ставiлiся. Лiтаратар - чалавек публiчны, а драматург - тым больш, i калi аутар кажа, што яму ›се ро›на, цi будзе ягоная п`еса паста›лена, дык гэта, мякка кажучы, няпрауда. Спадзяюся, што дзякуючы нашаму зборнiку атрымаецца хоць адна шчаслiвая сустрэча двух iндывiдуальнасцяу - рэжысера i драматурга. Хаця некаторыя рэжыс„ры п`есу успрымаюць як фарш, з якога можна зрабiць хочаш галубцы, хочаш катлеты. - З класiкай зразумела... А цi есць у беларускай драматургii перспектывы? - У зборнiку „сць п`еса дваццацiпяцiгадовага Андрэя Карэлiна, якi ужо сцвердзiу сябе як драматург, загадвае лiтчасткай вядомага тэатра. Так што прыходзяць новыя людзi, з`я›ляюцца новыя iмены. А гэта дае надзею...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter