Кніга для музыкантаў і маленькіх разумнікаў.

Малішэўскі, Я. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў: для мал. і сярэд. шк. узросту / Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан; іл. Веранікі Шніп. — Мінск: Маст. літ., 2010. — 102 с.: іл.

Малішэўскі, Я. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў: для мал. і сярэд. шк. узросту / Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан; іл. Веранікі Шніп. — Мінск: Маст. літ., 2010. — 102 с.: іл.

Упершыню ў гісторыі дзіцячай літаратуры Беларусі да чытача прыйшла кніга сапраўды ўнікальная — “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інстурментаў”, якую стварылі музыкант, гісторык культуры, калекцыянер Яраш Малішэўскі і паэт Аксана Спрынчан. У кароткіх і разам з тым вельмі насычаных гістарычнымі звесткамі нарысах аўтары расказваюць пра акарыну, барабан, басэтлю, берасцянку, бразготку, бубен, варган, вугольнік, гармонік, гуслі, цымбалы і іншыя інструменты, здаўна знаёмыя беларусам. Некаторыя, праўда, ужо забытыя. Аўтары кнігі праз гісторыі, паданні імкнуцца нагадаць пра іх, узнавіць тое месца, тыя абсягі, якія займала і павінна займаць музыка ў народнай культуры. Натхняюць на знаёмства з “Незвычайнай энцыклапедыяй беларускіх народных інструментаў” і сімпатычныя малюнкі, зробленыя Веранікай Шніп.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter