Кніга дапамагае бацькам

«Дзеці. Чытанне. Грамадства» — пад такой назвай у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Мінска прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.
«Дзеці. Чытанне. Грамадства» — пад такой назвай у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Мінска прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.

Падчас канферэнцыі, удзельнікі якой зрабілі грунтоўны аналіз чытацкага попыту дзяцей і падлеткаў на літаратуру, якая паступае ў бібліятэкі, выявіўся рост цікавасці менавіта да кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура». Як станоўчы фактар, у прыватнасці, адзначаліся павелічэнне колькасці празаічных твораў для дзяцей беларускіх аўтараў, высокая якасць афармлення кніг выдавецтва.

Неаднаразова на канферэнцыі гучала думка наконт таго, што ў разнастайным патоку літаратуры застаюцца запатрабаванымі навукова-папулярныя кнігі, створаныя на беларускім матэрыяле (серыя «Зямля мая», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Славутыя імёны»).

Бібліятэкары выказалі шчырую падзяку за працу, якая вядзецца выдавецтвам па прапагандзе беларускай кнігі: пісьменнікі — аўтары «Мастацкай літаратуры» — частыя госці бібліятэк горада.
Пра набыткі і планы выдавецтва па выпуску кніг для дзяцей у дакладзе «Быць бацькамі, не айчымамі, або Літаратурная адказнасць перад дзецьмі» расказала загадчык рэдакцыі дзіцячай літаратуры «Мастацкай літаратуры» пісьменніца Алена Масла.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter