Кнігі для дзяцей, узнагароды для дарослых

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і пасольства Беларусі ў Малдове ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у рабоце ХІ Міжнароднага салона дзіцячай кнігі, які прайшоў у Кішынёве. Дыпломам і прэміяй Нацыянальнай бібліятэкі Малдовы “За асаблівыя адносіны да дзяцей” было адзначана і выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Стэнд беларускага пасольства, на якім экспанаваліся кнігі буйных айчынных выдавецтваў, наведаў старшыня парламента Малдовы Марыян Лупу. Ён пазнаёміўся з прадукцыяй выдавецтваў “Вышэйшая школа”, “Народная асвета”, “Мастацкая літаратура”. Асаблівую цікавасць у Марыяна Лупу выклікала кніга “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі першакласніку”.

Беларускія выдавецтвы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі Міжнароднага салона дзіцячай кнігі ў Кішынёве. Дзіцячыя кнігі з Беларусі тут заўсёды атрымліваюць высокую адзнаку як наведвальнікаў, так і арганізатараў.

Ганна Скварцова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter