Клопат пра маці і дзіця

Мазырскаму радзільнаму дому ўручаны сучасны апарат УЗІ

Мазырскаму радзільнаму дому ўручаны сучасны апарат УЗІ-дыягностыкі «Аока-6».

У перадачы абсталявання ўдзельнічалі пасол Японіі ў нашай краіне Сігэхіра Міморы, іншыя прадстаўнікі дыпмісіі і кіраўнікі раённай улады. Яно закуплена медустановай на выдзеленыя японскім урадам сродкі. Па словах выконваючай абавязкі галоўнага ўрача раддома Алены Жураўскай, выйграць грант японскай праграмы бяспекі насельніцтва «Карані травы» дазволіла добра пастаўленая праца па родадапамозе, зніжэнні дзіцячай смяротнасці і іншых медыцынскіх паказчыках. З пачатку гэтага года, напрыклад, тут з’явілася 888 немаўлят, не дапушчана ніводнага факта гібелі дзяцей і маці пры родах.

Агульная дапамога японскага ўрада медустановам краіны на пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС тэрыторыях склала каля 2,7 мільёна долараў. Раней камплект лапараскапічнага абсталявання амаль на 100 тысяч долараў перадаваўся Мазырскай цэнтральнай гарадской бальніцы, сёння ў стадыі рэалізацыі праекты дапамогі Гомельскаму абласному шпіталю інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і Буда-Кашалёўскай райбальніцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter