Доступность объектов для людей с ограниченными возможностями в стране составляет почти 70 процентов

Клопат перамагае бар’еры

Сёння ў нашай краiне даступнасць аб’ектаў для людзей з iнвалiднасцю ацэньваецца ў 69 працэнтаў. Аб гэтым журналiстам учора паведамiла Вiкторыя Грачыха, начальнiк упраўлення па справах iнвалiдаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.

Ужо больш чым па 330 сталiчных адрасах створаны пад’ёмныя прылады i пандусы. Зараз распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя для наступнай чаргi аб’ектаў.

— Даступнасць асяроддзя часцей за ўсё забяспечваецца для людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата, а для тых, хто мае iншыя парушэннi, усё яшчэ ёсць бар’еры, — удакладнiла Вiкторыя Грачыха.

Прадстаўнiк Мiнпрацы дадала, што за апошнiя чатыры гады ўжо зацверджана больш за 27 тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў, якiя заклiканы лiквiдаваць прабелы.

— Вызначаны пералiк элементаў безбар’ернага асяроддзя, пры наяўнасцi якiх аб’ект можа лiчыцца даступным для людзей з iнвалiднасцю. Акрамя вышэйпералiчанага, гэта яшчэ i лiфты, санвузлы, паркоўкi, тактыльныя накiравальныя, шрыфт Брайля, моўныя iнфарматары i шмат што iншае.

Вiкторыя Грачыха акцэнтавала ўвагу, што стварэнне безбар’ернага асяроддзя — гэта не толькi будаўнiчыя работы або набыццё пэўнага абсталявання, але i даступнасць iнфармацыi, транспарту, вулiчна-дарожнай сеткi, паркаў, сквераў — вось неабходныя ўмовы для сацыялiзацыi iнвалiдаў. Такiя падыходы застаюцца актуальнымi, iх будуць прымяняць пры распрацоўцы новай дзяржаўнай праграмы на наступную пяцiгодку.

Што датычыць Мiнска, то кожны год у сталiцы выдзяляюцца грошы на стварэнне безбар’ернага асяроддзя па адрасах, дзе пражываюць людзi з iнвалiднасцю. Сёлета плануецца асвоiць больш за 90 такiх аб’ектаў. Жанна Рамановiч, старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама, прывяла лiчбы:

— У Мiнску гэтая праца вядзецца з 2016 года — ужо больш чым па 330 адрасах створаны пад’ёмныя прылады i пандусы. Зараз распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя для наступнай чаргi аб’ектаў.

Жанна Рамановiч падкрэслiла, што ў працэсе ўзнiкаюць розныя складанасцi. I справа не ў фiнансаваннi: у Мiнску на 2020 год толькi для стварэння элементаў безбар’ернага асяроддзя па месцы жыхарства iнвалiдаў выдзелена больш за 2,5 млн рублёў. Праблема ў iншым: большасць нашага жыллёвага фонду, а гэта дамы 1970—1980 гадоў пабудовы, немагчыма пераабсталяваць электрычнымi або механiчнымi пад’ёмнымi прыладамi. Таму выкарыстоўваюцца альтэрнатыўныя спосабы. Так, сёння прапрацоўваецца пытанне абсталявання пад’ездаў або лесвiчных клетак падвеснымi пад’ёмнымi прыладамi. Там, дзе прынцыпова немагчыма абсталяваць пад’езд, закупляюцца травалатары — гэта дарожкi, якiя рухаюцца i прызначаны для перамяшчэння пешаходаў i iх грузаў.

ypopko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter