Клiмат у кватэры — справа рук жыльца. У Жодзiне пачалося будаўнiцтва шматкватэрных жылых дамоў з аўтаномным газавым ацяпленнем. Такiя дамы, якiя не маюць цеплавых сетак, з’явяцца ў горадзе ўпершыню.

Як адзначаюць у Жодзiнскiм гарвыканкаме, ацяпленне ў такiх дамах будзе ажыццяўляцца самiмi жыльцамi пры дапамозе газавых ацяпляльных апаратаў, якiя ўстановяць у кожнай кватэры. Першапраходцамi па выкарыстанню тэхналагiчных навiнак будуць два дамы ЖБК — на 71 i 108 кватэр, якiя будуюцца ў жодзiнскiм мiкрараёне нумар 11. Праект устаноўкi аўтаномнага ацяплення будзе тут дарэчы, таму што магутнасцей iснуючай цеплатрасы не хапае для падключэння дадатковых аб’ектаў, а пракладка новай запатрабавала б вялiкiх капiтальных укладанняў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter