Класіка і сучаснасць, альбо Творчасць у кантэксце часу

Імя Міхаіла Ткачова, паэта, артыста і грамадскага дзеяча, ужо вядома чытачам “Голасу Радзімы”(2007, 1 лістапада). Калі ў Беларусь прыязджаў наш даўні аўтар, пушкініст і купалазнавец Цімох Ліякумовіч, які цяпер жыве ў Чыкага, да гаворкі ў рэдакцыі падключыўся і яго мінскі калега па інтарэсах Міхаіл Ткачоў. Гаварылі пра лёс нашчадкаў Пушкіна ў Беларусі. А на развітанне Міхаіл Іванавіч сказаў, што Рускі хор імя Аляксандры Нікіцінай пры грамадскім аб’яднанні “Русь адзіная”, якое ён узначальвае, кожны год 5 чэрвеня, у дзень нараджэння Пушкіна, выязджае з канцэртам у вёску Цялуша каля Бабруйска. Там жыла ўнучка паэта Наталля Пушкіна-Варанцова. Я зразумеў, што тэматыка нашай размовы далёка не вычарпана.
Свае вершы чытае Міхаіл ТкачоўІмя Міхаіла Ткачова, паэта, артыста і грамадскага дзеяча, ужо вядома чытачам “Голасу Радзімы”(2007, 1 лістапада). Калі ў Беларусь прыязджаў наш даўні аўтар, пушкініст і купалазнавец Цімох Ліякумовіч, які цяпер жыве ў Чыкага, да гаворкі ў рэдакцыі падключыўся і яго мінскі калега па інтарэсах Міхаіл Ткачоў. Гаварылі пра лёс нашчадкаў Пушкіна ў Беларусі. А на развітанне Міхаіл Іванавіч сказаў, што Рускі хор імя Аляксандры Нікіцінай пры грамадскім аб’яднанні “Русь адзіная”, якое ён узначальвае, кожны год 5 чэрвеня, у дзень нараджэння Пушкіна, выязджае з канцэртам у вёску Цялуша каля Бабруйска. Там жыла ўнучка паэта Наталля Пушкіна-Варанцова. Я зразумеў, што тэматыка нашай размовы далёка не вычарпана.

Ён прыйшоў на сустрэчу якраз у дамоўлены час. Імклівы ў рухах і словах. Адчуваецца, што чалавек дбае пра сваю фізічную форму. Пазней, дарэчы, Міхаіл Іванавіч прызнаўся, што амаль штодня ходзіць у пяць гадзін раніцы па ваду да “святой крыніцы”.

— Давайце пагаворым пра справы вашага аб’яднання. Чаму яно змяніла назву? Раней вы называліся “Рускім таварыствам” — і ўсё было зразумела: аб’ядналіся этнічныя расіяне. А “Русь адзіная”?

— Сімвалічнае слова “Русь” для нас азначае найперш агульную культурную прастору ўсходніх славян. Пашырэнне іх духоўных каштоўнасцей.

— І членамі вашага аб’яднання могуць быць не толькі тыя, хто з’яўляецца ці пачувае сябе рускім?

— Так і ёсць на самой справе! Вазьміце вы дзве найбольш “знакавыя” нашы асобы: Уладзіміра Курака і Валерыя Прыхо-дзьку. Першы з іх — вельмі папулярны спявак. Дарэчы, Курака называюць “беларускім Шаляпіным”. Нават у Маскве пасля Штокалава няма такога баса. У яго рэпертуары — каля пяцісот твораў толькі рускай класікі, з іх каля шасці-дзесяці — з шаляпінскага рэпертуару. А яшчэ — народныя песні: беларускія, рускія, украінскія… У залежнасці ад аўдыторыі ён можа ўмомант скласці любую тэматычную праграму. Пасля адной рэпетыцыі з сімфанічным аркестрам здольны выканаць самую складаную арыю. Прынцыповы вораг фанаграмы, у стане выступаць і без мікрафона. Пяць слухачоў збярэцца — і для пяці спявае. Дык вось, родам ён — з Маладзечаншчыны, інжынер, як і я.

— А Валерый Пры-ходзька? Чытаў, што яму нядаўна ў Маскве прэстыжную ўзнагароду прысудзілі…

— І ён таксама беларус. Скульптар з Божае ласкі. Служыў на флоце — дык захапіўся подзвігамі легендарнага падводніка Аляксандра Марынеска. Прыходзька зрабіў дзве скульптуры Марынеска: адну — для Санкт-Пецярбурга, другую — для Ліепаі, яе потым перавезлі ў Кранштат… За гэта фонд імя вядомага рускага мастака-баталіста Васіля Верашчагіна ўзнагародзіў Прыходзьку сваім Залатым медалём. Уручэнне адбывалася ў Маскве, у Траццякоўскай галерэі. Скульптар сам прыбыць на цырымонію не змог. Але ад аб’яднання група ў скла-дзе сямі чалавек паехала на ўрачыстасць, прытым пераважна за свой кошт. Далі канцэрт у перапоўненай зале “Траццякоўкі”. Ула-дзімір Курак зачараваў усіх выкананнем “марскіх” песень. Акампаніравала яму член аб’яднання Наталля Чыжова. Тая паездка стала для нас падзеяй года.

— А яшчэ чым леташнім можаце пахваліцца?

— За год мы далі каля 60 канцэртаў. Наш ансамбль рускага раманса ў складзе трох чалавек (Курак, Чыжова і я, вядучы, чытальнік вершаў) вельмі мабільны: ездзім у бібліятэкі, школы, санаторыі, пасольствы, ваенныя часці. Цяжэй дабірацца нашаму хору. Тым не менш ён ужо лаўрэат шасці ўсебеларускіх фестываляў нацыянальных культур у Гродне, двух міжнародных фестываляў у Смаленску. Акрамя ўсяго іншага, у нас ёсць квартэт “Жаночы сувенір”.

— Дарэчы, хор носіць імя Аляксандры Нікіцінай. Не ведаю, хто гэта.

— Апантаны і кваліфікаваны працаўнік. Нара-дзілася і вырасла ў Расіі, з мужам-вайскоўцам пераехала ў Мінск. Пайшла хормайстрам на аўтазавод, адпрацавала там 35 год. Атрымаўшы званне заслужанай, стала пенсіянеркай. І адразу ж узялася кіраваць нашым хорам. За два месяцы давяла яго гучанне да такой якасці, што ён змог паехаць на фестываль у Гродна і стаць яго лаўрэатам. Пасля нечаканай смерці Нікіцінай усе харысты выказаліся на сходзе за тое, каб калектыў насіў яе імя. Цяпер хорам кіруе Ніна Барысава, у ім жа спява-юць два яе сыны…

— Значыць, у вас тры мастацкія калектывы. Міні-філармонія. Куды збіраецеся паехаць сёлета?

— Найперш — зноў у Цялушу, на дзень нара-джэння Пушкіна, потым — у Гродна, на сёмы фестываль нацыянальных культур. У лютым у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна ўшанавалі па-
мяць паэта ў дзень яго смерці. Адзначым 135-ю гадавіну з дня нараджэння Шаляпіна. І асноўнае — выступленні па просьбах-заяўках. Транспарт нам даюць дабрадзеі, да прыкладу, вайскоўцы, ДТСААФ.
Едзем на гадзіну, а выступаем — тры: людзі не разыходзяцца. Часам, калі выступае Курак, мы бачым у людзей слёзы на вачах — ад духоўнага ўзрушэння, ачышчэння класікай, народным спевам. Захапленне слухачоў нашымі выступленнямі — найлепшая для нас асалода і ўзнагарода.

Адам Мальдзіс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter