Класіка — гэта гучыць!

Два дзясяткі лепшых чытальнікаў вызначаны ў Наваполацку і Полацку

Два дзясяткі лепшых чытальнікаў вызначаны ў Наваполацку і Полацку

Запіс на мясцовым тэлеканале і экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі стануць прызам для лепшых дэкламатараў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Незвычайны конкурс, праведзены Наваполацкай гарадской арганізацыяй РГА “Белая Русь”, ярка і гучна прадэманстраваў: айчынная класіка па-ранейшаму гучыць пераканаўча і душэўна, а беларуская зямля, якая падарыла свету славутых песняроў, не збяднела на таленты і сёння.

Як расказалі “НГ” у Наваполацкім гарвыканкаме, які аб’явіў у Год кнігі конкурс сярод школьнікаў на лепшых чытальнікаў вершаў і прозы беларускіх класікаў літаратуры, мясцовыя ўлады і арганізатары не чакалі такой вялікай цікавасці. Майстэрства дэкламатараў пажадалі прадэманстраваць 130 старшакласнікаў з Наваполацка і Полацка. Як адзначыў старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Вадзім Дзевятоўскі, наваполацкая ГА і раней праводзіла конкурсы чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў, але ў гэтым годзе іх колькасць павялічылася на парадак. “Гэта сведчыць пра тое, што цікавасць моладзі да кнігі не слабее, юнакі і дзяўчаты даражаць нацыянальнай культурай і роднай мовай, — заўважыў славуты спартсмен і дэпутат. — Гэты конкурс закліканы прыцягнуць іх увагу да духоўных каштоўнасцей”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter