Класіка айчыннага апавядання.

Семнаццатай вясной: зб. сучас. беларус. прозы і крытыкі/ уклад. Лада Алейнік, Мікола Мінзер. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 192 с.

Семнаццатай вясной: зб. сучас. беларус. прозы і крытыкі/ уклад. Лада Алейнік, Мікола Мінзер. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 192 с.

Сабраўшы пад адной вокладкай не толькі лепшыя ўзоры “малой формы” прозы Васіля Быкава, Івана Навуменкі, Івана Чыгрынава, Міхася Стральцова, але і артыкулы пра іх творчасць, укладальнікі зборніка “Семнаццатай вясной” Лада Алейнік і Мікола Мінзер адрасуюць кнігу як шараговаму чытачу, так і школьнаму настаўніку беларускай літаратуры, вучням старшых класаў. У зборніку, які функцыянальна з’яўляецца і хрэстаматыяй, і дапаможнікам літаратурна-крытычнага характару, — невялікая аповесць Васіля Быкава “Пакахай мяне, салдацік...”, апавяданні Івана Навуменкі “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы самай вялікай вайны”, Івана Чыгрынава “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, “У ціхім тумане”, Міхася Стральцова “Двое ў лесе”, “На чацвёртым годзе вайны”. Пра мастацкія пошукі празаікаў разважаюць дасведчаныя літаратуразнаўцы Дзмітрый Бугаёў, Пятро Васючэнка, Людміла Сінькова, Ірына Шаўлякова.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter