Клапатлівая Міхайлаўна і яе “Лянок”

У цёплыя, шчымлівыя песні гурта з Цюмені яго кіраўніца Клаўдзія Зуева ўкладвае частку сваёй беларускай душыПачну з асабістых уражанняў. Калі слухаю наш цюменскі “Лянок”, то не магу стрымаць слёз… Не толькі таму, што песні ў беларусаў пераважна душэўныя, жаласлівыя. Вельмі кранае струны душы манера выканання артыстаў — шчырая, пранікнёная. Адразу згадваюцца мне далёкая і такая родная Беларусь, і матчына мова... Радасна бачыць і прыгожыя вышываныя строі артыстаў, і жывы дыялог баяна з бубнам слухаць, нібы да самой генетычнай памяці маёй скіраваны. Вось такі ён, “Лянок”. Непаўторны гурт, які, быццам старанная Улляніца Іванаўна з беларускай народнай песні, “пасеяла” і клапатліва ўзгадавала на суровай цюменскай глебе зямлячка наша, Клаўдзія Зуева. Сёлета дзесяць гадоў, як кіруе яна калектывам. А самой нашай Клаўдзіі Міхайлаўне хутка 65. І бачылі б вы, колькі светлай энергіі ў гэтай дзіўнай жанчыне! Родам яна з вёскі Свабода Петрыкаўскага раёна. Закончыла ў Гомелі музычна-педагагічнае вучылішча, выйшла замуж за афіцэра, выкладала музыку і спевы ў Мінску, Ленінградзе, Уладзівастоку, Хабараўску — там, куды пасылала Радзіма кадравага ваеннага. І заўсёды ў яе класах гучалі беларускія напевы.
Клаўдзія Зуева У цёплыя, шчымлівыя песні гурта з Цюмені яго кіраўніца Клаўдзія Зуева ўкладвае частку сваёй беларускай душы
Пачну з асабістых уражанняў. Калі слухаю наш цюменскі “Лянок”, то не магу стрымаць слёз… Не толькі таму, што песні ў беларусаў пераважна душэўныя, жаласлівыя. Вельмі кранае струны душы манера выканання артыстаў — шчырая, пранікнёная. Адразу згадваюцца мне далёкая і такая родная Беларусь, і матчына мова... Радасна бачыць і прыгожыя вышываныя строі артыстаў, і жывы дыялог баяна з бубнам слухаць, нібы да самой генетычнай памяці маёй скіраваны. Вось такі ён, “Лянок”. Непаўторны гурт, які, быццам старанная Улляніца Іванаўна з беларускай народнай песні, “пасеяла” і клапатліва ўзгадавала на суровай цюменскай глебе зямлячка наша, Клаўдзія Зуева.
Сёлета дзесяць гадоў, як кіруе яна калектывам. А самой нашай Клаўдзіі Міхайлаўне хутка 65. І бачылі б вы, колькі светлай энергіі ў гэтай дзіўнай жанчыне! Родам яна з вёскі Свабода Петрыкаўскага раёна. Закончыла ў Гомелі музычна-педагагічнае вучылішча, выйшла замуж за афіцэра, выкладала музыку і спевы ў Мінску, Ленінградзе, Уладзівастоку, Хабараўску — там, куды пасылала Радзіма кадравага ваеннага. І заўсёды ў яе класах гучалі беларускія напевы. Клаўдзія Міхайлаўна, дарэчы, і цяпер выкладае ў 70-й школе, адной з лепшых у Цюмені. Стварыла там гурт “Крынічка”, ён ужо дыпламант многіх конкурсаў і фэстаў. Працуе зямлячка і ў аддзеле беларускай культуры Палаца нацыянальных культур “Будаўнік”: пэўна, ніводная імпрэза суайчыннікаў не абыходзіцца без яе задумак. Ды галоўнай справай, сама прызнаецца, стаў для Зуевай ансамбль беларускай песні “Лянок”, якому ў 2003 годзе нададзена званне “Народны самадзейны калектыў”.
Фэсты розных узроўняў, канцэртныя праграмы, якія суправаджаюць урачыстасці ў Цюмені, дабрачынныя канцэрты ў школах, рэабілітацыйных цэнтрах, дзіцячых аздараўленчых лагерах, клубах ветэранаў вайны… “Лянок” прыгожа далучае слухачоў да беларускай культуры, мовы, нашых традыцый. У рэпертуары — творы самадзейных і прафесійных беларускіх аўтараў, а таксама народныя песні, якія ў Сібір прывезлі перасяленцы-самаходы. Зуева ўвесь час у кантактах з беларускімі гуртамі, і дзе б ні выступаў “Лянок” — знойдзе землякоў, пагутарыць з імі, падзеліцца спеўным досведам, творчымі планамі. Натуральна, творчасць і гурта, і яго кіраўніцы адзначана шэрагам узнагарод, дыпломаў, грамат, падзячных лістоў. Летась “Лянок” стаў лаўрэатам Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, ён лаўрэат і дыпламант фэстаў “Сібірскія крыніцы” (Цюмень) і “Сожскі карагод” (Гомель), фэсту харавой творчасці “Пеўчае поле” (Мінск ), фэсту беларускіх зямляцтваў Расіі (Масква).
А хто ў гурце? Карэнныя беларусы, якія віртуозна валодаюць “беларускім спевам”. Калектыў мабільны, прафесійны па сутнасці, і пра кожнага Зуева гатова гаварыць толькі лепшыя словы. Прыкладам, Сяргей і Святлана Яфімчыкі ўтварылi сямейны дуэт “Каханне”. Спявачкі Людміла і Святлана Фёдаравы, Вольга Ужынцава-Харытонава і Алена Гардубей вельмі таленавітыя.
Апошняя ўжо і сама кіруе гуртом “Зярняткі”, які стварыла ў дзіцячым садзе. Яшчэ ў гурце Святлана Рамнёва і Аляксандр Вахнічаў, акампаніятар-баяніст, “добразычлівы слухач” і душа калектыву. Усіх лучыць любоў да Бацькаўшчыны, беларускай песні, якая і дапамагае любоў тую выяўляць. “Ёсць калектывы, якія “сілкуюцца” залай, а мы — самі залу падпітваем сваёй энергіяй, — прызнаецца Клаўдзія Міхайлаўна. — І ўсе, слухаючы нас, падпадаюць пад магію беларускай песні, раптам заўважаюць: у іх прыўзняты настрой! Мова музыкі зразумелая кожнаму і без перакладу”.
У рэпертуары гурта больш за сотня твораў, ёсць і “залаты запас”, і тыя песні, якія яшчэ на шляху да слухачоў. “Як не было дзе рэпеціраваць, збіраліся па кватэрах, песні часам падбіралі… па тэлефоне з Беларусі, куплялі дыскі ... — успамінае Клаўдзія Міхайлаўна. — Цяпер страчаемся двойчы на тыдзень у “Будаўніку”. Да кожнага выступлення рыхтуем асобную праграму. І ўсе святы, дні нараджэння мы разам. “Лянок” для мяне як другая сям’я, без якой сябе не ўяўляю”.
Дзе любяць выступаць? Дома, гэта значыць на Бацькаўшчыне… Кожная паездка ў Беларусь —найважнейшая падзея года, свята душы. У творчасці цюменскага гурта беларускай  песні “Лянок” шмат святла і чысцініСёлета “лянкоўцы” з дыпломам за высокае майстэрства вярнуліся з Гродна, з рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. “Мы проста лёталі ад шчасця, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, — усміхаецца субяседніца. — У Беларусі падкупляюць добразычлівасць, падтрымка слухачоў, нехта крычаў нам: “Ура, Цюмень!”. Беларусь — краіна прыгожая, народ яе цярплівы, працавіты, добры, адкрыты, незайздросны і ўмее прыгожа адпачываць. Гутарылі там з многімі — ніхто ніколі не скардзіцца, кажуць: “Усё будзе добра”. Сустракаюць ветліва, умеюць радавацца поспехам іншых”. Дарэчы, у Гродне артысты сустрэлі і былых цюменцаў, якія пераехалі жыць у Беларусь. Жанна Швец спявае цяпер у народным ансамблі “Вербiца” Палаца культуры Мінскага аўтазавода, былы метадыст ПНК “Будаўнік”Алеся Азаранка і ў Мінску працуе па спецыяльнасці. А былы кіраўнік Цюменскай грузінскай дыяспары Суліко Іаселіані прыйшоў у Гродне да цягніка сустрэць цюменскіх беларусаў з лавашом! Цяпер ён жыве ў Беларусі, разам з жонкай Натэлай стварыў ансамбль танца “Сонечная Грузія”. Суліко добрым жартам называе Беларусь: Белагрузія. Дружба, заўважае Зуева, не знікае, і з узростам душэўнасць зносін асабліва шануеш.
Тыя ўражанні ад паездкі і цяпер саграюць сэрцы беларусаў-цюменцаў. Хоць на фэсце ім заўсёды ўдаецца пачарпнуць штосьці новае, аднак фэст, разважае Клаўдзія Міхайлаўна, гэта “нібы вялікая фабрыка, на якой бесперапынна смажацца арыгінальныя творчыя піражкі”. І таму калі свята заканчваецца, то ў артыстаў, натуральна, ёсць і стома. Якая, зрэшты, хутка праходзіць, і яны ўжо чакаюць новых сустрэч з Радзімай. А ў Цюмені, каб не забывацца пра родны бераг, любяць гатаваць дранікі ў розных варыянтах, а бульба ў іх застаецца першай стравай на стале.
Уладзіслаў Татарынцаў, начальнік аддзела беларускай культуры цюменскага Палаца нацыянальных культур “Будаўнік”: “Гурт “Лянок” — калектыў унікальны, здольны ў любы момант даць сольную праграму на высокім узроўні. Не раз быў сведкам, як песні: “У сэрцы маім Беларусь”, “Як устала я раненька”, “Чарка на пасашок” і іншыя падхоплівае зала. А Клаўдзія Міхайлаўна — чалавек з харызмай, яе ўсе любяць, таму і калектыў трымае гожы ўзровень майстэрства. Яна ўмее зацікавіць, вельмі адказная ў справах, да яе можна звярнуцца па любым пытанні — і заўсёды знойдзеш параду, падтрымку, разуменне. У школе, дзе яна працуе, ёсць гадзіны па вывучэнні роднай мовы, у тым ліку беларускай. У нас рэалізуецца абласны праект “Нацыянальнае багацце Сібіры”, і мы выязджаем разам з “Лянком” у вёскі, дзе развучваем з дзецьмі беларускія песні, разам чытаем вершы, расказваем пра традыцыі беларусаў. Дзеці цікавяцца пасля родавымі каранямі, і я нярэдка чую: “Мы думалі, што родам рускія, а дзядуля наш, аказваецца, беларус...”
Сяргей Яфімчык, старшыня Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь”: “Наша Міхайлаўна — высокапрафесійны кіраўнік і музыка, чалавек вельмі захоплены, неспакойны. Стасункі нашы даўно выйшлі за межы гурта, мы ўжо роднасныя душы. Для ўсіх нас “Лянок” — гэта вялікая сям’я з яе радасцямі, поспехамі і бедамі.
Цяжка пераацаніць уклад нашага “Лянка”, а найперш яго кіраўніцы ў зберажэнне і развіццё беларускай народнай творчасці, гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў на Сібірскай зямлі. Клаўдзія Міхайлаўна — гэта яркі прыклад творчага даўгалецця, яна дапамагае ладзіць сувязі між рознымі пакаленнямі, вельмі актыўна сцвярджае ідэалы сяброўства, дабра і міжнацыянальнай згоды.

Людміла Бакланава, г. Цюмень
На здымках
Клаўдзія Зуева
У творчасці цюменскага гурта беларускай песні “Лянок” шмат святла і чысціні
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter