Клапатлівая гаспадыня і яе госці

Пра такіх кажуць: прыкіпела. І сапраўды, родам Валянціна Лузіна з Дзятлаўскага раёна, руская па нацыянальнасці, і ў сям’і яе толькі па-руску размаўлялі, аднак большага патрыёта Ашмяншчыны цяпер толькі пашукаць.Калі яе бацьку-падпалкоўніка перавялі служыць у Ашмяны, Валянціна была пяцікласніцай. Заняткі па беларускай мове, як дачка ваеннага, магла і не наведваць, але, як сама гаворыць, з павагі да людзей, да Беларусі яе вывучала. І палюбіла. І мова беларуская, і добрыя людзі Ашмяншчыны, як і зямля гэтая, сталі для яе блізкімі і роднымі. Вучыцца і вучыць, а яшчэ ствараць, жартуе, яе прызванне. Закончыла педуніверсітэт у Гродне, выкладала ў Ашмянах рускую мову і літаратуру, потым далей вучылася, і працуючы ўжо на розных кіруючых пасадах у рэгіёне, атрымала яшчэ два дыпломы. Урэшце з намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама Валянціну Міхайлаўну і абралі ў Нацыянальны сход. Яна — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.
Для Валянціны Лузінай Ашмяншчына — край дарагіПра такіх кажуць: прыкіпела. І сапраўды, родам Валянціна Лузіна з Дзятлаўскага раёна, руская па нацыянальнасці, і ў сям’і яе толькі па-руску размаўлялі, аднак большага патрыёта Ашмяншчыны цяпер толькі пашукаць.
Калі яе бацьку-падпалкоўніка перавялі служыць у Ашмяны, Валянціна была пяцікласніцай. Заняткі па беларускай мове, як дачка ваеннага, магла і не наведваць, але, як сама гаворыць, з павагі да людзей, да Беларусі яе вывучала. І палюбіла. І мова беларуская, і добрыя людзі Ашмяншчыны, як і зямля гэтая, сталі для яе блізкімі і роднымі. Вучыцца і вучыць, а яшчэ ствараць, жартуе, яе прызванне. Закончыла педуніверсітэт у Гродне, выкладала ў Ашмянах рускую мову і літаратуру, потым далей вучылася, і працуючы ўжо на розных кіруючых пасадах у рэгіёне, атрымала яшчэ два дыпломы. Урэшце з намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама Валянціну Міхайлаўну і абралі ў Нацыянальны сход. Яна — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.
А цяпер вучыцца? Усміхаецца: “А як жа! Два гады ўпарта і з задавальннем займалася на факультэце замежных моў для кіруючых работнікаў у Лінгвістычным універсітэце. І нават на экзамене атрымала ацэнку “выдатна”. Тэма прэзентацыі ў мяне была “Турызм у Беларусі”. Усё па-англійску гаварыла. А заняткі ў нас былі вельмі сур’ёзныя, мы нават займаліся апошні год па падручніках Оксфардскага ўніверсітэта”.
Аказваецца, з дэпутатаў не толькі мая субяседніца актыўна асвойвала замежную мову. Шэраг парламентарыяў, у ліку якіх і старшыня Камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Самасейка, палічылі гэта неабходным, патрабаваннем часу. Разам з Лузінай дыплом атрымала і яе калега, педыятар Іна Антонава. А ў іншай групе займалася яшчэ з дзясятак народных выбраннікаў. Што ж, добры прыклад і для тых, хто абіраў гэтых вядомых у краіне людзей у парламент.
Цікава, ці была ў Лузінай магчымасць скарыстацца англійскай мовай у прафесійнай, дэпутацкай дзейнасці? Так, адказвае, пад час апошніх Прэзідэнцкіх выбараў, напрыклад, яна ўжо нядрэнна размаўляла ў яе родных Ашмянах з назіральнікамі ад АБСЕ. Прычым змагла іх зацікавіць і гісторыяй Ашмяншчыны, якую сама цудоўна ведае. А заадно і паказала, як лёгка ўмее пераходзіць з мовы рускай — а там жа быў і расійскі спецыяліст — на беларускую, калі трэба пагаварыць з мясцовай інтэлігенцыяй, ці на англійскую. Вось табе і глыбінка, пэўна, дзівіліся замежныя госці…
Цяпер у Ашмянах ды іх ваколіцах ёсць што паглядзець, як і паказаць гасцям, цэлым дэлегацыям з замежжа, якія час ад часу прывозіць у свой рэгіён Валянціна Лузіна. Былі высокія госці з Украіны, прыязджалі камісіі ЕўрАзЭС, гасцявалі таксама парламентарыі з Даніі, Латвіі, часта наведваюцца партнёры па транспамежным супрацоўніцтве, дзеячы культуры з Літвы, Польшчы, Расіі… І ёй, нібы клапатлівай гаспадыні, заўсёды так радасна адчуваць: многае з таго, што там зроблена ў апошнія гады, — гэта плён працы і яе рук. У Барунах з’явіўся памятны знак экіпажу рускіх авіятараў самалёта “Ілья Мурамец”, збітага пад час Першай сусветнай вайны. А ў вёсцы Грынцы, непадалёк ад былой сядзібы вялікага маршалака Вялікага Княства Літоўскага, знакамітага знаўца коней Крыштафа Монвіда Дарагастайскага развіваецца конна-спартыўны цэнтр “Гіпіка”. А ў старажытным мястэчку Гальшаны, дзе ў замку і нарадзілася родапачынальніца еўрапейскай каралеўскай дынастыі Ягелонаў князёўна Соф’я Гальшанская, устаноўлены прыгожы помнік у гонар гэтай жанчыны — намаганнямі Валянціны Лузінай, мясцовых улад, творчых людзей, энтузіястаў. Цяпер у мястэчку праводзяцца штогадовыя Міжнародныя навуковыя “Гальшанскія чытанні”, ладзіцца і “Гальшанскі фэст”, на які збіраюцца рыцары з розных краін, вядуцца вельмі выніковыя раскопкі на гарадзішчы. А па дзяржпраграме “Замкі Беларусі” выдаткавана звыш 600 мільёнаў рублёў на работы ў замку Сапегаў. “Пацяплее — і пачнем! — радуецца Валянціна Міхайлаўна. — Ёсць яшчэ цікавы праект па стварэнні на базе Гальшанскай бібліятэкі Віртуальнага музея Дугі Струвэ — як вядома, гэта аб’ект са Спіса сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, і адзін з пунктаў геадэзічнай дугі, якая “яднае” дзесяць краін, знаходзіцца ў Цюпішках, на тэрыторыі Ашмяншчыны. Мяркуем разам з амерыканскімі спонсарамі, у якіх родавыя карані з Ашмян, аднавіць будынак былой сінагогі. Магчыма, і вежу замка Сапегаў, якая найлепш захавалася, хутка пачнем “вяртаць да жыцця”. Задумаў вельмі шмат, толькі б даваў Бог сіл і здароўя на ўсе справы”.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter