ТОП-темы

Кліча да сябе Айчына

21:00, 23 мая 2013
Суайчыннікі розных пакаленняў з Кургана будуць удзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці на зямлі продкаў

Прыгожая наша краіна ў любую пару года, а найбольш святочная і ўрачыстая — на пачатку ліпеня. “У нас з’явілася добрая магчымасць наведаць Беларусь з 22 чэрвеня па 5 ліпеня, — паведаміла ў рэдакцыю з расійскага Кургана старшыня Нацыянальнага культурнага цэнтра беларусаў Зауралля “Бацькаўшчына” Людміла Урванцава. — Ужо і білеты набылі. Адправімся ў вандроўку разам з дачкой, якая ў мяне педагог-харэограф, і 16-гадовым унукам — ён спартсмен, футбаліст”.
Суайчыннікі спланавалі час так, каб набыцца ў Мінску, наведаць Рэспубліканскі дом народнай творчасці, сустрэцца з удзельнікамі фальклорных, этнаграфічных гуртоў Мінска і Барысава. Ім хочацца таксама паглядзець майстэрні рамёстваў, ткацтва, вышывання. Людміла спадзяецца “зрабіць падборку матэрыялаў для фальклорна-этнаграфічнага гурта “Русіны”, створанага ў Кургане”. Вельмі важна для яе паўдзельнічаць і ў святкаванні Дня вызвалення Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: бацька Людмілы Урванцавай ваяваў з ворагам на адным з беларускіх франтоў.

Ирина ОВСЕПЬЯН
Ирина ОВСЕПЬЯН
Институт беспамятства