Кітайская карпарацыя Citic Group рэалізавала праект мадэрнізацыі трох цэментавых заводаў, цяпер узводзіць аўтазавод “БелДжы” пад Барысавам і рэканструюе Аршанскі льнокамбінат

Кітайскія інвестары задаволеныя супрацоўніцтвам

Кітайская карпарацыя Citic Group уваходзіць у лік найбуйнейшых бізнес-холдынгаў. Цяпер яна рэалізуе па ўсім свеце праекты на 40 мільярдаў долараў, частка гэтых інвестыцый прыпадае на нашу краіну. У нас інвестар з Паднябеснай рэалізаваў праект мадэрнізацыі трох цэментавых заводаў, цяпер узводзіць аўтазавод “БелДжы” пад Барысавам і рэканструюе Аршанскі льнокамбінат. Поспех ранейшых праектаў падбадзёрыў кітайскіх інвестараў: яны згодныя на новыя ўкладанні.


Гасцінічна-дзелавы комплекс з тэнісным цэнтрам пачалі будаваць
у Мінску пры ўдзеле кітайскай Citic Group


Пра гэта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам гаварыў прэзідэнт Citic Group Ван Цзюн. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: такія партнёры, як карпарацыя Citic Group, ствараюць эканоміку, падмурак двухбаковых адносінаў, даюць магчы­масць рухацца далей і паглыбляць усебаковае стратэгічнае партнёрства. Прэзідэнт заклікаў кітайскіх партнёраў ставіцца да беларускага народа і да нашай краіны як да вельмі блізкай дзяржавы, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць дзвюх краін. Важна і іншае: каб любы сумесны праект і прадукт ствараліся з высокай дабаўленай вартасцю, мінімальнымі выдаткамі і выкарыстаннем самых высокіх тэхналогій.

У нашай краіне кітайскі госць падпісаў шэраг важных пагадненняў і мемарандумаў. У прыватнасці, кантракт генеральнага падраду на будаўніцтва завода “Амкадор-Маш”. Гаворка ідзе пра стварэнне двух прадпрыемстваў — вытворчасці ў Калодзішчах пад Мінскам, дзе будуць збірацца тэлескапічныя пагрузчыкі і энерганасычаныя трактары. А таксама вытворчасці ў Наваполацку, дзе будзе пабудаваны сумесны трактарны завод, на якім плануецца штогод выпускаць да 50 тысяч адзінак тэхнікі. Таксама аб’яўлена  пра стварэнне першага беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду, капітал якога на першапачатковым этапе складзе 50 мільёнаў долараў. Візіт Ван Цзюна супаў па часе са стартам яшчэ аднаго важнага праекта Citic Group. На праспекце Пераможцаў у Мінску прайшла цырымонія закладкі капсулы ў будаўніцтва новага шматфункцыянальнага дзелавога і гасцінічнага комплексу. Кітайская дзяржкарпарацыя выступае ў дадзеным выпадку адзіным інвестарам гэтай будоўлі.  

Ван Цзюн адзначыў, што ўсе работы, ажыццёўленыя яго кампаніяй па праектах у нашай краіне, выконваюцца даволі паспяхова. І кіраўніцтва Citic Group бачыць шырокія магчымасці для развіцця супрацоўніцтва. Заяўлена пра намер аказваць садзейнічанне ў пашырэнні партнёрства. Прычым не толькі па сваёй лініі, але і дапамагаць у прыцягненні іншых вядучых кітайскіх карпарацый.

Кітайская карпарацыя Citic Group рэалізавала праект мадэрнізацыі трох цэментавых заводаў, цяпер узводзіць аўтазавод “БелДжы” пад Барысавам і рэканструюе Аршанскі льнокамбінат
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter