О том, что делать пассажирам, если водитель маршрутного такси во время поездки нарушает ПДД

Кіроўца маршруткі з тэлефонам

Напярэдадні Вялікадня думаецца пра вечнае, пра тое, як правільна жыць і расстаўляць прыярытэты. Вось нядаўна прыяцелька патэлефанавала, гутарылі пра рэцэпты кулічоў ды булак, а размова ў выніку пайшла ў духоўнае рэчышча. Яна наракала: маўляў, большасць з нас яйкі фарбуюць, пірагі пякуць, а сэнсу свята не ведаюць. Вось таму яна і вырашыла не толькі пячы хлеб на заказ, але рабіць гэта з высокім духоўным сэнсам, нават на курсы спецыяльныя запісалася. Што ж, пахвальна. Упэўнена, заказаў у гаспадыні з’явіцца больш. Але я тут не пра маркетынгавыя замарочкі хачу расказаць, а пра тое, наколькі важна сваю працу выконваць свядома.

Распавяду пра такі выпадак: з падарожжа вярталася дадому на маршрутцы. Разагрэўшыся пад першымі промнямі вясновага сонца, хацела падрамаць. Але як толькі набралі прыстойную хуткасць, кіроўца ўзяў у рукі смартфон і пачаў адпраўляць паведамленні. Ад гэтай карціны мой язык прысох да паднябення. Здавалася, мы хутка спынімся, толькі прыпынак гэты будзе апошні ў жыцці. Як можна было выправіць сітуацыю? Падысці да кіроўцы, тыкнуць у спіну і папрасіць уважліва глядзець на дарогу? Але ж тады высокая рызыка, што ён, павярнуўшы галаву ўбок, сапраўды аварыі не абміне. Праз некалькі хвілін вадзіцель, як быццам пачуўшы мае малітвы, усё ж такі адлажыў тэлефон. Я перахрысцілася! Але заспакаенне было нядоўгім. Ён зноў узяўся за сваё: толькі ўжо не перапісваўся, а вёў гутарку, прыціснуўшы трубку да вуха. З інфармацыі, размешчанай у салоне, знайшла толькі назву кампаніі перавозчыка. Але вось пытанне: дазванілася б туды, і што?

Вось так, як быццам падводная лодка, наш транспартны сродак даплыў да канчатковага пункта. Без здарэнняў. Але каленкі ў мяне дрыжалі: любы неспадзяваны манеўр суседняга аўтамабіля — і гора-кіроўца наўрад змог бы правільна ацаніць абстаноўку.

Упэўнена, вадзіцель ведае, што карыстацца смартфонам у час руху забараняецца. Але ўсё роўна закон парушае. Чаму? Не мае ўяўлення, што ў яго руках жыцці пасажыраў, ды і ўласнае таксама, што, сядаючы за руль, ён бярэ адказнасць за тых, каму прадаў білеты. Адсутнасць адказнасці — сумныя наступствы.

Трагедыя, якая адбылася сёлета пад Смалявічамі, калі ў аварыі загінулі трынаццаць пасажыраў, у тым ліку трое дзяцей, а потым памёр і сам кіроўца, усхвалявала беларусаў. Як пазней стала вядома, у тым злашчасным маршрутным таксі, дзе 15 пасадачных месцаў, ехалі 19. Гэта значыць, у пагоні за нажывай грузаперавозчык проста, як селядцоў, набіў у салон людзей. Ехалі там вучні, таму што зламаўся школьны аўтобус і мясцовая ўлада не забяспечыла яго замены.

Да ўсяго гэтага можна паставіць галоўнае пытанне: чаму людзі, ад якіх на розных этапах паездкі залежала будучыня іншых, дазволілі сабе спадзявацца наўдалую? Ці думалі пасажыры, што вадзіцель, прадаючы білет школьніку на паездку стоячы, парушае правілы бяспекі? Ці спрабаваў хто-небудзь запярэчыць? Наўрад ці! Ніхто б іх клопату не зразумеў. Гэтак жа, як і я, вяртаючыся з камандзіроўкі ўсведамляла, што вадзіцель з тэлефонам на плячы, перакасіўшы вочы на дарогу, можа нас проста не давезці дадому. У думках гучала рытарычнае: «А куды ты дзенешся з падводнай лодкі?»

Дык як рэагаваць пасажырам, калі кіроўца парушае правілы дарожнага руху? У транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, куды патэлефанавала з такім пытаннем, мне адказалі: дакладнага алгарытму дзеянняў пасажыраў, якія заўважылі парушэнні дарожнага руху вадзіцеля, няма. Звярнуцца ў ДАІ можна, але спагнанне будзе чакаць кіроўцу па прыездзе, а падчас шляху спыніць безадказныя паводзіны вадзіцеля практычна немагчыма.

Выснова напрошваецца сама: калі будзем працаваць, жыць адказна, загадзя мадэліруючы, да якіх наступстваў можа прывесці той ці іншы выпадак, кожнае дзеянне выконваць не аўтаматычна, а асэнсавана, тады не нашкодзім ні сабе, ні іншым.

А як вы ўдасканальваеце жыццё сабе і блізкім?  
Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»…

С нетерпением ждем ваших писем и звонков!
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter