Хуткая дапамога

У Гродне ў гэтым годзе павінна з'явіцца «сацыяльнае таксі»

«Сацыяльнае таксі» павінна з’явіцца ў Гродне.

У гэтым годзе на Гродзеншчыне плануецца ўвесці новую паслугу для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб — «сацыяльнае таксі».

— Задача «сацыяльнага таксі» — зрабіць паездкі «асаблівых» людзей больш даступнымі і камфортнымі. Для гэтага мы абапіраемся на вопыт Мінска, — расказвае Таццяна Шайко, намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела працы і сацыяльнай абароны Гродзенскага гарвыканкама. — Спецыяльна абсталяваныя машыны, якіх плануецца набыць дзве на два раёны горада, будуць перавозіць інвалідаў-калясачнікаў першай і другой групы, інвалідаў па зроку на працэдуры і мерапрыемствы, а таксама інвалідаў-вучняў у школу.

Вадзіцель пачакае колькі трэба і завязе назад дадому. Машыны заўсёды будуць знаходзіцца ў аўтапарку, заказваць «таксі» трэба будзе загадзя па тэлефоне.

— Аднак зараз гэта пакуль толькі ў планах, — падкрэслівае Таццяна Шайко. — Адна машына каштуе каля 250 мільёнаў, але мы спадзяёмся, што за гэты год праблему вырашым.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter