Хутка і зручна

Скутэры паступілі на ўзбраенне патрульна-паставой службы міліцыі Мінска. Яны будуць выкарыстоўвацца для патрулявання ў лесапаркавай зоне і ў месцах масавага збору людзей.
З такім памочнікам служба палягчэеСкутэры паступілі на ўзбраенне патрульна-паставой службы міліцыі Мінска. Яны будуць выкарыстоўвацца для патрулявання ў лесапаркавай зоне і ў месцах масавага збору людзей.

Пакуль у мінскага палка патрульна-паставой службы міліцыі ёсць восем скутэраў кітайскай вытворчасці. Яны развіваюць хуткасць да 60 кіламетраў у гадзіну, мабільныя і маюць добрую праходнасць. Калі эксперымент сябе апраўдае, то ўжо сёлета будзе закуплена да 40 адзінак такога віду транспарту.

Супрацоўнікі патрульнай службы прымяняюць таксама веласіпеды. А вось коні не апраўдалі сябе ў гарадскіх умовах, бо ўтрыманне іх вельмі затратнае. У міліцыі разглядаюцца і іншыя варыянты павышэння мабільнасці і аператыўнасці ў дзеяннях патрульна-паставой службы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter