Хутка, зручна, своечасова

У пунктах пропуску на беларускай мяжы ўводзіцца прынцып афармлення “адно спыненне”.
У пунктах пропуску на беларускай мяжы ўводзіцца прынцып афармлення “адно спыненне”.

Па словах старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў палкоўніка Ігара Рачкоўскага, на праведзенай калегіі пагранічнага ведамства была пастаўлена задача максімальна спрасціць перасячэнне мяжы праз пункты пропуску. “Кіраўнік дзяржавы аб’явіў прынцып “аднаго акна”. Для пагранічнікаў — гэта прынцып “аднаго спынення”. Чалавек прыязджае, спыняецца і ў адным месцы праходзіць пагранічны і мытны кантроль”, — удакладніў кіраўнік пагранведамства. Такая практыка будзе ўводзіцца на некаторых пунктах пропуску ўжо з 1 чэрвеня. Работа будзе ажыццяўляцца Дзяржкамітэтам пагранвойскаў сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам.

У ліку новаўвядзенняў — пазачарговы праезд праз пункты пропуску па пасведчаннях удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Увогуле, уводзіцца прынцып, што не людзі будуць выходзіць з машыны, а кантралёры будуць падыходзіць да іх.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter