Хутчэй, яшчэ хутчэй

«Белтэлекам» гатовы разагнаць Інтэрнэт з 1,5 Мбіт/с да 50 Мбіт/с

Нацыянальны аператар электрасувязі гатовы разагнаць Інтэрнэт да 50 Мбіт/с.

Зараз сярэдняя хуткасць перадачы даных да канчатковага абанента ў цэлым па рэспубліцы складае каля 1,5 Мбіт/с.

— Па гэтым паказчыку Беларусь пакуль адстае ад перадавых краін у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, — гаворыць генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў. — Каб ліквідаваць лічбавы разрыў, у рэспубліцы развіваюцца розныя тэхналогіі перадачы даных, уключаючы xPON і Ethernet. Будаўніцтва сеткі па тэхналогіі xPON хоць і з’яўляецца больш дарагім праектам, але яго перавага заключаецца ў нізкіх эксплуатацыйных выдатках пры выкарыстанні дадзенай тэхналогіі.

У апошнi час РУП «Белтэлекам» актыўна будуе сетку па тэхналогіі xPON у буйных гарадах краіны. Па дадзенай тэхналогіі плануецца падключыць да 800 тысяч абанентаў, падаўшы ім хуткасць перадачы даных да 50 Мбіт/с.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter