Хутчэй па падарункі!

Перадсвяточны гандаль Міншчыны: Звыш 600 распродажаў

Пераднавагодні гандаль на Міншчыне кіпіць

Звыш 600 распродажаў, больш як 350 рэкламных мерапрыемстваў, скідкі і прэзентацыі, вялізны выбар тавараў. Усё для таго, каб і загадзя, і непасрэдна ў святочныя дні (як у каго атрымаецца!) кожны чалавек змог без цяжкасцей набыць падарункі або прысмакі да навагодняга стала.

Распродажы ладзяцца ў тым ліку і з удзелам прадпрыемстваў-вытворцаў. Да прыкладу, у Барысаўскім раёне на 20 % стаў меншым кошт на швейныя вырабы ААТ «Вяснянка», танней можна купіць электратавары за наяўны разлік. Універмаг «Веста» аб’яўляе скідкі на цэлы шэраг тавараў. Працуюць у гэтым напрамку і ў іншых раёнах.

Паўсюдна праводзяцца рэкламныя акцыі, выставы-продажы кулінарных і кандытарскіх вырабаў. Дарэчы, на апошнія з іх у аб’ектах грамадскага харчавання можна аформіць папярэдні заказ, па вашым жаданнi яго выканаюць у банкетным афармленні.

Амаль ва ўсіх магазінах вам прапануюць скамплектаваць і прыгожа запакаваць падарункавы набор. У гандлёвых кропках дастатковы запас шампанскага, цукерак і іншых салодкіх вырабаў і напояў, а таксама сувеніраў, упрыгажэнняў, навагодніх касцюмаў.

Традыцыйна ў святочныя і перадсвяточныя дні падаўжаецца рэжым работы аб’ектаў гандлю і бытавога абслугоўвання. Плануецца, што ў навагоднюю ноч большасць аб’ектаў грамадскага харчавання будзе працаваць да 6 гадзін раніцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter