Хто ў тым доме гаспадарыць

Навукоўцы плануюць стварыць электронны атлас народаў БеларусіАб планах навукоўцаў паведаміла доктар гістарычных навук Аляксандра Гурко, загадчыца аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук. Тое адбылося на прэзентацыі навукова-папулярнага выдання “Хто жыве ў Беларусі” ў акадэмічнай Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа. “У кнізе, якая прэзентуецца, расказана толькі пра 20 этнічных групах, з якіх 10 — найбольш шматлікія і з’явіліся ў Беларусі ў мінулыя стагоддзі, — гаварыла Аляксандра Гурко. — Таму мы вырашылі стварыць электронны атлас народаў Беларусі, які будзе змяшчаць звесткі пра ўсе 140 этнасаў. У далейшым мы плануем пашырыць кнігу “Хто жыве ў Беларусі” і расказаць больш падрабязна пра новыя этнічныя групы, які з’явіліся ў Беларусі міграцыйным шляхам.
Кніга “Хто жыве ў Беларусі”Навукоўцы плануюць стварыць электронны атлас народаў Беларусі
Аб планах навукоўцаў паведаміла доктар гістарычных навук Аляксандра Гурко, загадчыца аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук. Тое адбылося на прэзентацыі навукова-папулярнага выдання “Хто жыве ў Беларусі” ў акадэмічнай Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа. “У кнізе, якая прэзентуецца, расказана толькі пра 20 этнічных групах, з якіх 10 — найбольш шматлікія і з’явіліся ў Беларусі ў мінулыя стагоддзі, — гаварыла Аляксандра Гурко. — Таму мы вырашылі стварыць электронны атлас народаў Беларусі, які будзе змяшчаць звесткі пра ўсе 140 этнасаў. У далейшым мы плануем пашырыць кнігу “Хто жыве ў Беларусі” і расказаць больш падрабязна пра новыя этнічныя групы, які з’явіліся ў Беларусі міграцыйным шляхам.
Ілюстраванае выданне складаецца з дзвюх частак і ўключае 800 старонак. У першай частцы можна знайсці звесткі аб паходжанні, асаблівасцях рассялення, традыцыях у культуры этнічных супольнасцяў. Гэтая частка складаецца з васьмі раздзелаў, прысвечаных гісторыі і культуры беларусаў (тытульнага этнасу), рускіх, украінцаў, палякаў, татараў, яўрэяў, цыганоў, літоўцаў і іншых этнічных груп у Беларусі. У другой частцы пададзены агульныя звесткі пра тыя канфесіі, што найбольш распаўсюджаны ў краіне.
У афармленні кнігі выкарыстаны фатаграфіі з архіваў аўтараў, ілюстрацыі з фондаў музеяў і бібліятэк, а таксама картаграфічны матэрыял. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца этнаканфесійным кантэкстам.
Навукова-папулярнае выданне “Хто жыве ў Беларусі” падрыхтавалі этнолагі Інстытута мастацтвазнаўства сумесна з Апаратам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў. Кніга дае поўнае ўяўленне пра сацыяльную, матэрыяльную і духоўную культуры народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Да прэзентацыі ў бібліятэцы падрыхтавана таксама выстава “Этнічная мазаіка Беларусі”. На ёй прадстаўлена больш за 150 дакументаў XVIII—XXI стагоддзяў, якія распавядаюць пра гісторыю і развіццё талерантнай супольнасці прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Адкрываюць экспазіцыю рукапісныя кнігі кірылічнага, арабскага і яўрэйскага пісьменства, створаныя на беларускіх землях. Прадстаўлены фрагменты пергаментных скруткаў Торы XVIII стагоддзя, рукапісы татар Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў з тэкстамі на беларускай і польскай мовах, напісанымі арабскімі літарамі.

Марыя Сагановіч
На здымку:
Кніга “Хто жыве ў Беларусі”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter