Хто цяпер на вяршыні?

17 красавiка будуць абвешчаны пераможцы «Тэлевяршыні-2014»

17 красавiка будуць абвешчаны пераможцы «Тэлевяршыні-2014». Сёлетні нацыянальны тэлевізійны конкурс ужо дзясяты па ліку, юбілейны. А гэта значыць, што цырымонія ўзнагароджання абяцае быць незвычайнай.

Пакуль сцэнарый трымаецца ў сакрэце, як і імёны вядучых. У прэс-службе канала АНТ, які сёлета арганізоўвае трансляцыю, паабяцалі, што будзе незабыўнае шоу. Дарэчы, убачыць яго тэлегледачы змогуць толькі праз два дні, 19 красавіка. Узнагароджанне будзе праводзіцца па 25 намінацыях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter