Хто ў цераме жыве

У Віцебскім заапарку можна набыць жывых птушак і нават маленькую камерунскую козачку
У Віцебскім заапарку можна набыць жывых птушак і нават маленькую камерунскую козачку.

У Віцебскім заапарку можна набыць жывых птушак і нават маленькую камерунскую козачкуШмат жадаючых купіць шаўковых, паркалёвых курэй. Яны не з тканін, як можна падумаць, а жывыя дэкаратыўныя птушкі. Дырэктар заапарка Аляксей Андрэйкаў задаволены: установа упершыню атрымала ліцэнзію на гандлёвую дзейнасць. І тут можна ўжо не толькі паназіраць за жывёламі ці птушкамі, але і купіць нешта жывое. Праўда, заапарк мае права прадаваць толькі свойскіх і экзатычных прадстаўнікоў фаўны. А ў пералік разам з марскімі свінкамі ды хвалістымі папугаямі патрапілі куры і козы.

Па меркаванні дырэктара, якраз дэкаратыўныя куры і мініяцюрныя камерунскія козы могуць прынесці заапарку неблагі прыбытак. Шаўковыя куры – адна з старажытных парод, завезены ў Еўропу з Кітая. Прычым каштоўнасць іх мяса і яек усходняя медыцына прыраўноўвае да жэньшэню. А саміх курэй за іх шаўкавістае пяро часта завуць кошкамі з сямейства курыных. Паркалёвыя куры, або бентамки, вага якіх не дасягае і кілаграма, таксама ня-суць пажыўныя яйкі, яны выдатныя квактухі з рахманым норавам і цярплівыя ў кантактах з дзецьмі. А вось аматарам вялікіх птушак заапарк можа прапанаваць курэй пароды брама: яны вырастаюць да 10 кілаграмаў.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі няма кітабоеў, якія раней заўсёды бралі з сабой у далёкія плаванні маленькіх камерунскіх козачак, каб мець свежае малако і мяса, разводзіць тут гэтых свойскіх жывёл знойдзецца нямала ахвотнікаў, упэўнены Аляксей Андрэйкаў. Першы казіны прыплод заапарк чакае ўзімку. А экзатычныя кураняты з’явяцца ў інкубатары: гэтая штучная квактуха можа выседжваць яйкі самых розных птушак — ад папугаеў да гусей.

Цяпер у Віцебскім заапарку жыве 45 відаў земноводных, птушак, млекакормячых — усяго каля 300 асобін жывёльнага свету з розных куткоў зямлі.

Дзіяна Курыла
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter