Хто ў свіране жыве.

Свіран (клець, гумно, ток, восець, асець, ёўня, сушня) — сельскагаспадарчая пабудова, прызначаная для захавання жыта, сушкі і малацьбы збожжавых культур, у рытуальна-магічнай практыцы ўсходніх славян сімвалізаваў ураджайнасць і пладавітасць. “Поўная клець” ці “ёсць у свірне, будзе і ў кішэні” — выразы, якія азначаюць дабрабыт, прыбытак у гаспадарцы.

  • Каб захаваць свой ураджай, свіран, гумно і іншыя пабудовы на падворку, абпырсквалі святой вадой, пасыпалі чацвярговай соллю, утыкалі пад дахам асвечаныя галінкі вярбы, малявалі на Вадохрышча мелам крыжы і г.д.
  • Паўсюдна быў вядомы звычай апошні сноп (“бараду” ці “дзеда”) захоўваць у свірне.
  • Для ўдалай малацьбы па кутах тока ўтыкалі некалькі каласоў жыта.
  • У некаторых рэгіёнах на Раство было прынята адчыняць дзверы свірнаў, каб на наступны год быць з ураджаем.
  • Усходнія славяне на першую шлюбную ноч сцялілі маладым ложак на гумне, каб сумеснае жыццё было добрым, нарадзіліся здаровыя дзеці і г.д.
  • У свірне народныя лекары пры дапамозе магічных дзеянняў лячылі шматлікія хваробы, напрыклад радыкуліт, ліхаманку, болі ў паясніцы і г.д. У замовах, калі звярталіся да свірна, прасілі забраць хваробы і немачы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter