Хто працуе, той зарабляе

У эканоміцы нашай краіны, па статыстыцы, за лістапад 2014 г. было занята каля 4,5 мільёна чалавек — на 1,2% менш, чым у лістападзе 2013 г.
У эканоміцы нашай краіны, па статыстыцы, за лістапад 2014 г. было занята каля 4,5 мільёна чалавек — на 1,2% менш, чым у лістападзе 2013 г.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных, па даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, склала на гэты перыяд 23 600 чалавек, што на 11,7% больш, чым год таму.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на працягу двух гадоў склаў 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Арганізацыямі (без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) у лістападзе 2014 г. бы-ло прынята на працу 58 900 чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя месцы — 3900 (6,6% ад агульнай колькасці прынятых). Звольнена па розных прычынах 61,2 тыс. чалавек, з іх 5,7% — за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1% — у сувязі са скарачэннем штатаў, ліквідацыяй арганізацый.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў нашай краіне ў студзені — лістападзе 2014 г. склала 6 027 000 рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 6 194 000 рублёў.

Максімальная сярэднямесячная налічаная зарплата за гэты перыяд сярод рэгіёнаў традыцыйна зафіксавана ў г. Мінску — 7 920 000 рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 8 100 000 рублёў.



Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter