Хто не ведае, што праз самае сэрца пралягае незагойная баразна перажыванняў за лёс замочанага нябёсамі i паваленага вятрамi хлеба...

Гэта толькі на “Дажынках” яны вясёлыя, беcклапотныя і вольныя. Міністры, старшыні абл-i райвыканкомаў, начальнікі райсельгасхарчаў, гаспадарчыя важакі, аграномы, камбайнеры, вадзіцелі, машыністы зернетакоў... Гэта там, на сапраўдным і такім арганічным сваім свяце, яны жартуюць нават, калі ўспамінаюць – і на трыбуне, і за сталом – будні мінулага жніва, яго асобныя часы і нават хвіліны... І толькі дасведчаныя ў хлебаробскіх справах людзі ды самі віноўнікі ўрачыстасцей добра разумеюць, што хаваецца за іх святочным настроем...
Гэта толькі на “Дажынках” яны вясёлыя, беcклапотныя і вольныя. Міністры, старшыні абл-i райвыканкомаў, начальнікі райсельгасхарчаў, гаспадарчыя важакі, аграномы, камбайнеры, вадзіцелі, машыністы зернетакоў... Гэта там, на сапраўдным і такім арганічным сваім свяце, яны жартуюць нават, калі ўспамінаюць – і на трыбуне, і за сталом – будні мінулага жніва, яго асобныя часы і нават хвіліны... І толькі дасведчаныя ў хлебаробскіх справах людзі ды самі віноўнікі ўрачыстасцей добра разумеюць, што хаваецца за іх святочным настроем... Няхай прабачаць мяне вельмі паважаныя мной ветэраны вайны, але восеньскія хлебаробскія святы ў нечым вельмі падобныя на майскія народныя гулянні ў далекім пераможным 1945-м. Перамога ёсць, яе не магло не быць на працоўных рубяжах, як калісьці і на ратных, але ж толькі яны, пераможцы, ведаюць, колькі поту, нерваў, крывавых мазалёў і бяссонных начэй яна каштуе. На жаль, медыкі не вядуць такой статыстыкi, а трэба было б: з-за перажыванняў, нестыковак і паспешнасці, з-за непагоды, ненарміраванага працоўнага дня і асобнага непаразумення з боку вышэйстаячага начальства і ніжэйстаячых падначаленых рэзка ўзрастае статыстыка сардэчных прыступаў, павышаных і паніжаных артэрыяльных ціскаў, нервовых стрэсаў і нават унутранай дэпрэсіі. Ды і далёка не ўсе, наколькі вядома, сапраўдныя мужчыны і жанчыны звяртаюцца ў гэты час да ўрача, толькі – у крайнім, не прывядзі гасподзь, выпадку. У асноўным увесь гэты нябачны ні адным самым кампетэнтным статыстычным і кантралюючым органам груз стойка нясуць на сабе тыя ж старшыні розных рангаў, адказныя спецыялісты, упаўнаважаныя і іншыя ўдзельнікі сапраўднай бітвы за ўраджай, асабліва тыя, хто кожны дзень і нават час прымае ў залежнасці ад зменлівых і непрадбачных абставін рашэнні. Ад правільнасці і своечасовасці гэтых рашэнняў залежыць, без усялякай патэтыкі, лёс с такім напружаннем вясной і восенню пасеянага, дагледжанага і вырашчанага добрага ўраджаю. Залежыць і колькасць спаленых нерваў... Ну хіба хто мог, скажыце, прадугледзець у самы разгар жніва, калі ўсё адладжана, ёсць тэхніка, неабходны нафтазапас, калі ўсё агаворана на розных узроўнях, у тым ліку і з удзелам Прэзідэнта на рэспуб-ліканскай селектарнай нара-дзе, калі настроены людзі, — што хлебныя палеткі, ды і ўсю краіну, праверыць на трываласць бязлітасная жнівеньская стыхія. За што такія выпрабаванні пасылае ў прыватнасці селяніну неба? Толькі за тое, што жыве і працуе ён у так званай зоне пастаяннага рызыкоўнага земляробства? Дык хіба яго і яго партнёраў штодзённы клопат і праца не могуць выступіць абярэгам перад усявышнім хаця б на час масавай уборкі?.. Я ведаю, як перажываюць, як прапускаюць праз сэрца гэтыя вымушаныя прастоі з-за дажджу і ветру і камбайнеры, і ўсе ўдзельнікі жніва. Як матаюць уласныя нервы, гледзячы ў неба і выпрошваючы ў яго праяснення і сонца — хоць на дзень-два, каб выхапіць з-пад дажджу сотню-другую гектараў. Ведаю, што ніхто, ні адзін чалавек з шматсоттысячнага ўборачнага канвеера не радуецца гэтым хмурым хвілінам перадышкі, не траціць марна часу на розныя “расслабленні”. Яны наадварот напагатове, як, бадай, ніколі, яны рыхтуюць і выкарыстоўваюць уласныя прыстасаванні, каб падняць усе палеглыя каласы, сабраць да аднаго ўсе мокрыя зярняткі. Бо за гэтай гатоўнасцю – уся краіна, яе харчовая і палітычная незалежнасць, іх сем’і і іх дабрабыт. І ніхто не адступіць перад жнівеньскім шквалам ні кроку назад. А “Дажынкі” абавязкова будуць. І свята, усімі вяскоўцамі заслужанае і ў цяжкіх умовах дабытае, ім дзяржава абавязкова падрыхтуе, як заўсёды, па вышэйшаму разраду. І вясёлыя ўспаміны будуць. І пераможцы! І ўзнагароды! Якіх, уласна кажучы, заслугоўваюць усе... *** Хлеб будет убран Сельхозпредприятия республики принимают все меры для минимизации потерь урожая. Как сообщил корреспонденту БЕЛТА в эксклюзивном интервью заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Василий Павловский, из-за проливных дождей и ураганного ветра более половины зерновых положено на корню, и в основном это самые высокоурожайные участки. «Если до 14 августа продлится такая же ненастная погода, а синоптики прогнозируют развитие именно такой ситуации, то придется корректировать весь процесс дальнейшей уборки», — отметил он. По словам замминистра, в самое ближайшее время состоится экстренное селекторное совещание по выработке дальнейших действий сельхозорганизаций в сложившихся погодных условиях. По информации, полученной из Брестской, Гродненской, Могилевской областей, на полях из-за обильных осадков начало прорастать на корню зерно. Хозяйствам рекомендовано убирать его на корм и зернофураж и шире использовать технологию плющения зерна. — И все же, несмотря на сложные погодные условия, излишне драматизировать ситуацию не стоит, — подчеркнул замминистра. — Хлеб на полях есть, и он будет убран с наименьшими потерями.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter