Хто наступны ў клуб «васьмітысячнікаў»?

ПАСЯДЖЭННЕ аператараў машыннага даення, членаў клуба «васьмітысячнікаў» Стаўбцоўскага раёна, адбылося ў Доме культуры аграгарадка ААТ «Радзіма Якуба Коласа». У зале сабраліся прафесіяналы сваёй справы, якія дасягнулі рэкордных паказчыкаў па надоях малака і па праву лічацца лепшымі ў раёне, а таксама жывёлаводы, што дабіліся найвышэйшых вынікаў у сваіх гаспадарках, галоўныя заатэхнікі таварыстваў, кіраўнікі абслуговых арганізацый, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Пакуль што, па выніках года, яго папоўнілі 10 жывёлаводаў Стаўбцоўшчыны.

ПАСЯДЖЭННЕ аператараў машыннага даення, членаў клуба «васьмітысячнікаў» Стаўбцоўскага раёна, адбылося ў Доме культуры аграгарадка ААТ «Радзіма Якуба Коласа». У зале сабраліся прафесіяналы сваёй справы, якія дасягнулі рэкордных паказчыкаў па надоях малака і па праву лічацца лепшымі ў раёне, а таксама жывёлаводы, што дабіліся найвышэйшых вынікаў у сваіх гаспадарках, галоўныя заатэхнікі таварыстваў, кіраўнікі абслуговых арганізацый, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Па выніках работы за мінулы год пяць аператараў машыннага даення кароў перавысілі дзевяцітысячны надой малака ад каровы — Тамара Мяшок з ААТ «Вялікі Двор», Лідзія Клундук, Ніна Зяньковіч, Святлана Нагорная і Зінаіда Ланкевіч з ААТ «Радзіма Якуба Коласа», тры — васьмітысячны: Таццяна Ціменка, Любоў Гарбачова і Тамара Пусянкова з ААТ «Вялікі Двор» і два аператары з гэтага ж таварыства надаілі кожная звыш 7,5 тысячы кілаграмаў — Людміла Гладкова і Галіна Стэфаноўская. Усе яны ўвайшлі ў састаў клуба. А восем з паказчыкамі ад 7 да 7,5 тысячы кілаграмаў сталі кандыдатамі ў члены клуба.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Місько. Кіраўнік раёна падзякаваў жывёлаводам, якія — прыклад сваім калегам, і выказаў упэўненасць, што і надалей вынікі ў іх будуць павялічвацца.

Прыемны момант — ушанаванне перадавікоў. Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч уручыў Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі аператарам машыннага даення Тамары Мяшок, Лідзіі Клундук, а таксама маладому аператару Алене Курыла з ПП «Профі-аграцэнтр». Ён адзначыў, што менавіта ад работнікаў жывёлагадоўчай галіны залежыць дабрабыт працаўнікоў іншых галін сельгасвытворчасці.

Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Мароз у сваім выступленні падкрэсліў, што за пяцігодку плануецца пабудаваць у цэлым па вобласці 130 новых фермаў з даільнымі заламі, дзе будзе ўстаноўлена сучаснае малочнае абсталяванне, у тым ліку — тры ў Стаўбцоўскім раёне. Гэта намнога аблегчыць працу аператараў машыннага даення.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Ілья Шацько азнаёміў прысутных з вынікамі работы малочных цэхаў галіны за леташні год і ўручыў падарункі ўсім прысутным аператарам машыннага даення, а таксама галоўным заатэхнікам, якія прадаставіў Аграпрамысловы саюз раёна.

Былі падведзены і вынікі работы малочнатаварных фермаў. Пераходны прыз раённага камітэта прафсаюза, які доўгі час утрымлівала МТФ «Асіпаўшчына» ААТ «Вялікі Двор», сёлета па праву дастаўся калектыву МТФ «Пагарэлае», які ўзначальвае Герой Сацыялістычнай Працы Зінаіда Ярашэвіч. Летась тут у сярэднім ад каровы атрымалі па 9210 кілаграмаў малака.

Надзея БАТАЛКА

НА ЗДЫМКУ:  пераходны прыз — у брыгадзіра МТФ  ААТ «Радзіма Якуба Коласа», Героя Сацыялістычнай Працы Зінаіды ЯРАШЭВІЧ.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter