Хто на новенькага? Талісманамі чэмпіянату свету-2014 маглі б стаць снягір, ліса ці “тры ў адным”.

Напрыканцы конкурсу па пошуку талісмана чэмпіянату свету-2014 (варыянты Беларуская федэрацыя хакея прымае да 1 ліпеня) жыхары нашай краіны сталі больш актыўнымі, пашырылася і геаграфія ўдзельнікаў. Сёння мы пазнаёмім вас з чарговымі кандыдатамі на званне сімвала беларускага першынства планеты, якія прыйшлі на адрас ФХРБ.

Напрыканцы конкурсу па пошуку талісмана чэмпіянату свету-2014 (варыянты Беларуская федэрацыя хакея прымае да 1 ліпеня) жыхары нашай краіны сталі больш актыўнымі, пашырылася і геаграфія ўдзельнікаў. Сёння мы пазнаёмім вас з чарговымі кандыдатамі на званне сімвала беларускага першынства планеты, якія прыйшлі на адрас ФХРБ.

26-гадовы майстар вытворчага навучання электратэхнічнага каледжа з Гродна Андрэй Аляксейчанка сумняваўся, якую са сваіх трох ідэй выбраць — зубра, фігуру хакеіста ці шайбу. Але раптам у яго з’явілася ідэя: “Навошта мне браць толькі адзін з варыянтаў. А што, калі я аб’яднаю іх усе?” Так аўтар і зрабіў. Атрымалася яго “тры ў адным”, як вы можаце пераканацца, даволі арыгінальным. Акрамя таго, у ім ёсць сувязь і з хакеем, і з нашай краінай. Зуброў мы ўжо бачылі ў самых розных выкананнях, яно і не дзіва: сімвал краіны ўсё-такі. А вось дзесяцікласнік брэсцкай СШ № 20 Дзяніс Шумакоў піша: “Усе прапануюць у якасці талісманаў зуброў і буслоў. А ліса, якая жыве ў беларускіх лясах, не горшая за іх. Пры гэтым я не памятаю, каб яна была сімвалам чэмпіянату”. Менавіта так абгрунтаваў сваю нестандартную прапанову юнак. Ліса, канешне, новы талісман. З гэтым не паспрачаешся. Да таго ж у пэўных сітуацыях хакеістам даводзіцца праяўляць і хітрасць, і спрыт. А калі надзець на рыжуху канькі  і даць ёй у рукі  клюшку,  як можна пабачыць на малюнку юнака, — чым не сімвал чэмпіянату. Гэтаксама як і хакеіст-снягір Андрусь.
Зрабіць яго сімвалам чэмпіянату свету-2014 вырашыў 56-гадовы мінскі дызайнер Аляксандр Дубравін.
— Гэтая птушка з’яўляецца ў нашых краях, калі на рэках утвараецца лёд, а адлятае, калі ён ужо растаў. Снягір вельмі вынослівы і калектыўны “ігрок”, бо часцей яго бачым зімой у птушынай “камандзе”. Ды і водзіцца ён там, дзе развіваецца хакей: у Беларусі, Расіі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Канадзе, ЗША, — тлумачыць аўтар свой выбар.
Сапраўды, снягір як зімовы госць мог бы стаць добрым хакейным талісманам, калі ўлічыць яго сувязь з лёдам і пастаяннымі краінамі —
удзельніцамі чэмпіянатаў свету.
І хоць народная акцыя па пошуку лепшага сімвала хакейнага першынства ў падтрымку конкурсу ФХРБ набліжаецца да свайго завяршэння, мы ўсё яшчэ чакаем вашых ідэй і новых варыянтаў. Увойдзем разам у гісторыю чэмпіянату свету-2014!  

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter