Хто i з чым?

Нацбанк паведамiў аб выніках анкетавання фізасоб на мяжы

У Нацбанку паведамiлі аб выніках правядзення ананімнага абследавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы.

У галоўнай фінансавай установе краіны зацiкавiліся пытаннем, хто катаецца за мяжу і з якiмi мэтамі. Для гэтага спецыялісты ведамства раздалі больш за 8 тыс. анкет у сямі аўтадарожных пунктах пропуску на межах нашай краіны. Даследванне ахоплівала як беларускіх, так і замежных грамадзян. Нягледзячы на добраахвотны характар правядзення анкетавання, адносную навізну падобнага віду статыстычных назіранняў, актыўнасць рэспандэнтаў па запаўненні анкет аказалася на досыць высокім узроўні — запоўнілі больш за палову анкет, прычым у 72,4 % выпадкаў — беларусы.

«Вынікі анкетавання пацвярджаюць: маюць месца сустрэчныя патокі, увозяцца і вывозяцца тавары праз мяжу», — адзначылі ў Нацбанку. У прыватнасці, асноўнымі групамі тавараў, якія імпартуюцца з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, названы адзенне, абутак, прадукты харчавання, тэлевізары, алкагольныя напіткі, шыны, бытавая хімія, сродкі гігіены, камп’ютарная тэхніка і сродкі сувязі. Асноўныя экспартуемыя ў абследаваныя краіны тавары, згодна з атрыманымі данымі, гэта бензін, дызельнае паліва, адзенне, абутак, тытунёвыя вырабы, алкагольныя напіткі, а таксама цукар, крупы і макаронныя вырабы. Спецыялісты падлічылі, што сальда знешняга гандлю таварамі, якія будуць перамешчаны фізічнымі асобамі праз межы з краінамі-суседкамі, у 2013 годзе складзецца адмоўным і можа дасягнуць у эквіваленце мінус $ 0,5 млрд.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter