Хто чытае, той знаходзіць!

У Мінску да Дня славянскага пісьменства і культуры была прымеркавана цікавая акцыяМногія памятаюць, як шмат было чытачоў раней у метро, ды і ў наземным грамадскім транспарце. Цяпер смартфоны, айпэды ўступілі ў канкурэнцыю з кнігамі. А вось маладзёжная акцыя “Чытанне ў вялікім горадзе”, якая ладзілася 26 мая ў Мінску да Дня славянскага пісьменства і культуры, падвышала каштоўнасць кніг. Калі дакладней, то актывісты моладзевага грамадскага праекта “Ніка” ставілі мэту: папулярызаваць чытанне кніг.
У Мінску да Дня славянскага пісьменства і культуры была прымеркавана цікавая акцыя

Тым, хто любіць чытаць, ніколі не бывае сумнаМногія памятаюць, як шмат было чытачоў раней у метро, ды і ў наземным грамадскім транспарце. Цяпер смартфоны, айпэды ўступілі ў канкурэнцыю з кнігамі. А вось маладзёжная акцыя “Чытанне ў вялікім горадзе”, якая ладзілася 26 мая ў Мінску да Дня славянскага пісьменства і культуры, падвышала каштоўнасць кніг. Калі дакладней, то актывісты моладзевага грамадскага праекта “Ніка” ставілі мэту: папулярызаваць чытанне кніг.
Перад акцыяй яе ўдзельнікі ўзялі па цікавай кнізе, абгарнулі іх у спецыяльныя вокладкі – з крэатыўнымі карцінкі на тэму чытання. І – гайда ў метро! Заходзячы ў вагон, быццам усе незнаёмыя, чытальнікі размяшчаліся па ўсёй яго даўжыні. Урэшце ўсе разам даставалі спецкнігі і дэманстратыўна чыталі. Звычайныя пасажыры мелі магчымасць пабачыць, ацаніць крэатыўныя вокладкі. Рэакцыя людзей была рознай. Хтосьці апладзіраваў, даставаў сваю кнігу ды пачынаў чытаць, нехта фатаграфаваў “масавага чытача”. Многія проста ўсміхаліся ды ўхвальна паглядвалі на старанных паслядоўнікаў святых Кірылы і Мяфодзія, стваральнікаў кірыліцы.
За дзве гадзіны каля сарака “нікаўцаў” праехаліся па большасці станцый мінскага метро, змяняючы вагоны, так што акцыю пабачылі некалькі тысяч чалавек. Станоўчыя ж эмоцыі на “масавае чытанне” з боку мінчан і гасцей горада сведчылі: тэма актуальная ў наш час. Так што будуць і іншыя падобныя імпрэзы. А пасля частка мужчынскай паловы ўдзельнікаў флэш-мобу прайшлася па горадзе ў пошуках дзяўчат, якія чытаюць. Усім спадарыням з чытвом, сустрэтым на шляху, хлопцы падарылі па кветачцы. І хто ведае: магчыма, нехта з іх дзякуючы кнігам ды такім акцыям знойдзе ўрэшце і сваю шчаслівую долю…

Іван Іванаў

На здымку:
Тым, хто любіць чытаць, ніколі не бывае сумна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter