Хто атрымае Гран-пры?

Сёння — апошні дзень Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2012»

Журы адзначыць адметныя работы спецыяльнымі прызамі. А самая лепшая атрымае галоўную ўзнагароду — Гран-пры.

Нагадаем, сам фестываль — гэта ўнікальны агляд работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцей і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях. Сёлета ён праходзіў з 9 па 13 верасня ў Мінску і на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Былі паказаны фільмы болей чым 16 краін, у тым ліку з Балгарыі, Германіі, Грузіі, Канады, Латвіі, Расіі, Украіны. Упершыню тут дэманстраваліся кінастужкі з Азербайджана і Бельгіі. А ў журы ўвайшоў расійскі рэжысёр Аляксандр Купрын.

У конкурсе прымаюць удзел дакументальныя фільмы і праграмы ўсіх фільмавытворчых студый і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама мультыплікацыйныя фільмы гэтых структур.

Фестываль праводзіцца пад патранажам Канферэнцыі Каталіцкіх Епіскапаў у Беларусі і пры падтрымцы выканаўчага камітэта Глыбоцкага раёна.

Вікторыя КОРШУК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter