Хто абавязаны дэклараваць даходы і маёмасць

На пытанне адказвае Пётр КІСЯЛЁЎ, начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры
Якія асобы абавязаны дэклараваць даходы і маёмасць у сувязі з паступленнем на працу (службу) у дзяржаўныя, а таксама іншыя арганізацыі? Калі патрабуюцца дэкларацыі і ад сваякоў?

Ігар СЯМЁНАЎ, г. Віцебск

На пытанне адказвае Пётр КІСЯЛЁЎ, начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры

Згодна з артыкуламі 8, 9 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці», калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам, дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў адпаведны дзяржаўны орган (арганізацыю) абавязаны прадстаўляць:

— асобы, якія паступаюць на дзяржслужбу, а таксама на ваенную службу па кантракце, службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, органы ўнутраных спраў і органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;

— асобы, якiя назначаюцца на пасады кіраў-нікоў дзяржаўных арганізацый;

— асобы, якiя назначаюцца на пасады кіраў-нікоў недзяржаўных сельскагаспадарчых арга-нізацый, калі з імі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абавязкова заключаюцца кантракты;

— дзяржаўныя служачыя — калі займаюць іншыя дзяржаўныя пасады;

— ваеннаслужачыя — пры прызначэнні на воін-скія пасады намеснікаў кіраўнікоў дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў падраздзяленняў цэнтральнага апарата дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, і падпарадкаваных ім органаў, галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, а таксама на пасады камандзіраў воінскіх часцей, злучэнняў, кіраўнікоў органаў ваеннага кіравання і арганізацый Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь і іх намеснікаў;

— супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях — пры прызначэнні на пасады кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў падраздзяленняў цэнтральнага апарата МНС, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў МНС Рэспублікі Беларусь, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з правамі юрыдычнай асобы, а таксама на пасады старшага, сярэдняга і малодшага начальніцкага складу органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны пажарны нагляд і дзяржаўны нагляд і кантроль у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;

— супрацоўнікі органаў унутраных спраў — пры прызначэнні на пасады кіраўнікоў і намес-нікаў кіраўнікоў падраздзяленняў цэнтральнага апарата МУС Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, іх падраздзяленняў, а таксама на пасады старшага, сярэдняга і малодшага начальніцкага складу тэрытарыяльных органаў;

— супрацоўнікі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю — пры прызначэнні на іншую пасаду ў органах фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя асобы прадстаўляюць дэкларацыі аб даходах і маёмасці толькі ў дачыненні да саміх сябе.

Кандыдаты на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы, iх муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, што сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, абавязаны прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў органы, якія фарміруюць даныя аб такіх кандыдатах (арт. 11 Закона «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці»).

Згодна з артыкулам 10 Закона «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці», артыкулам 23 Закона «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці прадстаўляюць:

— дзяржаўныя служачыя;

— асобы, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы;

— кіраўнікі дзяржаўных арганізацый, за выключэннем асоб, названых у двух папярэдніх абзацах;

— кіраўнікі недзяржаўных сельскагаспадарчых арганізацый, калі з імі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абавязкова заключаюцца кантракты;

— ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы, якія займаюць воінскія пасады ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, а таксама ваеннаслужачыя, якія займаюць воінскія пасады кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў падраздзяленняў цэнтральнага апарата дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, і падпарадкаваных ім органаў, галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, Службы бяспекі Прэзідэнта (за выключэннем асоб, прызначаных на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы);

— ваеннаслужачыя, якія займаюць воінскія пасады камандзіраў воінскіх часцей, злучэнняў, кіраўнікоў органаў ваеннага кіравання і арганізацый Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь і іх намеснікаў (за выключэннем асоб, прызначаных на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы);

— ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы, якія праходзяць ваенную службу па кантракце на пасадах афіцэраў і прапаршчыкаў (за выключэннем ваеннаслужачых, названых у двух папярэдніх абзацах, і асоб, прызначаных на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы);

— супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія займаюць пасады кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў падраздзяленняў цэнтральнага апарата МНС, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў МНС, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з правамі юрыдычнай асобы, а таксама займаюць пасады старшага, сярэдняга і малодшага начальніцкага складу органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны пажарны нагляд і дзяржаўны нагляд і кантроль у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сі-туацый (за выключэннем асоб, прызначаных на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Беларусі, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы);

— супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія займаюць пасады старшага і сярэдняга начальніцкага складу органаў унутраных спраў (за выключэннем асоб, прызначаных на вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы);

— супрацоўнікі органаў фінансавых расследаванняў КДК Беларусі (за выключэннем асоб, прызначаных на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, іншыя дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы);

— муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі (бацькі, дзеці, усынавіцелі, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі) вышэйпералічаных асоб, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.

Пры гэтым фізічная асоба, муж (жонка) і паўналетнія блізкія сваякі якой абавязаны штогод прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, самастойна вызначае з іх ліку тых асоб, якія сумесна з ім пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter