Послание архиепископа Иосифа Станевского, митрополита Минско-Могилевского, на Рождество Христово — 2023

«Хрыстус нарадзiўся — Бог аб’явiўся»

З паслання на ўрачыстасць Божага Нараджэння 2023 года


Напярэдаднi Раства Хрыстовага арцыбiскуп Юзаф Станеўскi, мiтрапалiт Мiнска‑Магiлёўскi, звярнуўся з пастырскiм пасланнем «Слова сталася целам» да вернiкаў Рымска‑каталiцкага касцёла Беларусi. У iм, у прыватнасцi, гаворыцца:

«Мае дарагiя. Абвяшчэнне таямнiцы Божага Нараджэння — заўсёды новае i актуальнае, заўсёды дзiўнае i радаснае, таму што яно пераўзыходзiць усе нашыя самыя смелыя спадзяваннi. Перш за ўсё таму, што гэта не проста чутка, а сапраўдны факт, гэта падзея, аб якой распавялi нам вартыя даверу сведкi, што на свае вочы ўбачылi Езуса з Назарэта».

Гэтая радасная вестка i праз тысячагоддзi сагравае кожнага хрысцiянiна асаблiвым святлом, дае надзею, правiльны напрамак у жыццi. У пасланнi нагадваецца: «Слова сталася целам…» Святло гэтай праўды адкрываецца кожнаму, хто прымае яе з вераю, бо гэта вялiкая таямнiца любовi. Святло Божага Нараджэння пралiваецца на ўсiх, хто адкрыты на шчырую любоў. Так было ў бэтлеемскую ноч, так ёсць i сёння. Уцелаўленне Сына Божага — гэта падзея, якая адбылася ў канкрэтны момант гiсторыi, але ў той жа час выходзiць па‑за яе межы».

Падкрэслiваецца: «...штогадовае святкаванне ўрачыстасцi Божага Нараджэння — гэта святло для народаў, для супольнага шляху чалавецтва». Гаворыцца так: «Эмануэль» — Бог з намi — прыйшоў як Кароль справядлiвасцi i спакою. Як мы ведаем, Яго валадарства не з гэтага свету, але яно важнейшае за ўсе зямныя валадарствы. Гэта як «закваска» для чалавецтва: калi б яе не было, не было б той магутнай сiлы, якая кiруе намi ў супрацоўнiцтве дзеля агульнага дабра i ў самаахвярным служэннi блiжняму».

Узгадваючы падзеi ў Бэтлееме ў Святую ноч, у пасланнi раскрываецца духоўны сэнс гэтай найвялiкшай падзеi ў гiсторыi чалавецтва i хрысцiянскага свету:

«…Пан Бог, якога людзi заўсёды ўспрымалi як «далёкага, пагружанага ў вечнасць на вышынях», увайшоў у гiсторыю чалавецтва абсалютна незаўважаным. Месцам свайго нараджэння Ён выбраў убогi хлеў на ўскраiне чалавечага жыцця i паўсядзённых справаў. Таму Ён i сёння выбiрае месцы далей ад людскога шуму, ад крыкаў i спрэчак аб тым, хто важнейшы i ў каго больш правоў. Бог выбраў месца, дзе пануе цiшыня, дзе нiхто нiкога не прыгнятае, дзе выразна чуваць Яго цiхi голас».

У пасланнi гучыць пажаданне, каб у кожнага з нас адбылася духоўная перамена, i даецца парада: «Час абвяшчэння Добрай Навiны не можа скончыцца з завяршэннем нашага святкавання Божага Нараджэння. Несцi ў свет Евангелле i практыкаваць яго неабходна кожны дзень».

Завяршаецца пастырскае пасланне сардэчным вiншаваннем. Таксама гучыць благаслаўленне: «Свае пажаданнi на радаснае святкаванне ўрачыстасцi Нараджэння Пана i ўвесь новы, 2024 год падмацоўваю пастырскiм благаслаўленнем у iмя Айца, i Сына, i Духа Святога. Амэн».

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter