Хрысцiянскiя iдэалы агульныя
27.10.2004
Пачатак тыдня на беларускай поўначы заявiў аб сабе неардынарнай акцыяй. У Вiцебскiм аблвыканкоме ўрачыста падпiсана пагадненне памiж Беларускай праваслаўнай царквой i ўладай на рэгiянальным узроўнi аб узаемным супрацоўнiцтве.
Старшыня Вiцебскага аблвыканкома Уладзiмiр Андрэйчанка адзначыў, што хрысцiянскiя iдэалы спрыяюць захаванню i памнажэнню ўсiх чалавечых каштоўнасцей, усталяванню парадку ў грамадстве. Вызначана канкрэтная праграма такога супрацоўнiцтва памiж царквой i ўладай, якая мае доўгатэрмiновае дзеянне i шматвектарныя напрамкi.