Хрысцiянскiя iдэалы агульныя

Пачатак тыдня на беларускай поўначы заявiў аб сабе неардынарнай акцыяй. У Вiцебскiм аблвыканкоме ўрачыста падпiсана пагадненне памiж Беларускай праваслаўнай царквой i ўладай на рэгiянальным узроўнi аб узаемным супрацоўнiцтве. Старшыня Вiцебскага аблвыканкома Уладзiмiр Андрэйчанка адзначыў, што хрысцiянскiя iдэалы спрыяюць захаванню i памнажэнню ўсiх чалавечых каштоўнасцей, усталяванню парадку ў грамадстве. Вызначана канкрэтная праграма такога супрацоўнiцтва памiж царквой i ўладай, якая мае доўгатэрмiновае дзеянне i шматвектарныя напрамкi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter