Хрысцiянам Беларусi, якiя святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

Дарагiя суайчыннiкi! Ад усёй душы вiншую вас з Ражджаством Хрыстовым. Праз тысячагоддзi Ражджаство азарае зямлю святлом духоўнасцi i веры, нясе ўрачыстасць i надзею, аб’ядноўвае людзей у iмкненнi рабiць добрыя справы, натхняе на бескарыслiвае служэнне блiзкаму, усяляе ўпэўненасць у перамозе мiру i дабра. Няхай гэтае вялiкае свята сагравае вашы сэрцы цяплом i любоўю, напаўняе спакоем i ўтульнасцю дамы, дае сiлы ў пераадоленнi цяжкасцей i нягод, дапамагае станавiцца лепшым i больш мудрым. Няхай радасць святых калядных дзён жывiць вас на працягу ўсяго года, дорыць усмешкi i добры настрой. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, узаемаразумення i згоды ў сем’ях, шчасця i ўдачы. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА