Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

Дарагія суайчыннікі!Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.Гэта вялікае свята аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні і народы ў імкненні да духоўнага пераўтварэння і абнаўлення, у жаданні дзяліцца адзін з адным цеплынёй.

Ражджаство для мільёнаў людзей служыць вечным сімвалам чысціні, шчырасці, чалавечнасці і міласэрнасці. У цудоўныя калядныя дні нашы сэрцы напаўняюць вера, надзея і спагада, якія натхняюць на добрыя справы, аказанне дапамогі ўсім, каму яна патрэбна.
Няхай свята Ражджаства надасць вам сілы для ажыццяўлення самых запаветных жаданняў і планаў. Няхай надыходзячы год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом спакой, узаемаразуменне, дабрабыт і любоў.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і міру.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter