«Хрустальныя буслы» над Брэстам

Горад чакае сустрэчы з лепшымі айчыннымі кінафільмамі...

Горад чакае сустрэчы з лепшымі айчыннымі кінафільмамі.

29 верасня ў Брэсце пачнецца VIII Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў. Як пведаміла «Р» прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб, урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца ў кінатэатры «Беларусь», перад уваходам у які знака-мітыя госці кінафоруму пройдуць па чырвонай дарожцы.

У прыватнасці, чакаецца, што ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел народная артыстка Расіі Вольга Астраумава, народны артыст Расіі Анатоль Кузняцоў — выканаўца ролі Сухава з кінафільма «Белае сонца пустыні», саліст беларускай эстрады Пётр Ялфімаў, выканаўца ролі ў камедыі «Скрасці Бельмандо» рэжысёра Мікалая Князева, якая стане фільмам адкрыцця фестывалю.

Дарэчы, прыхільнікі Вольгі Астраумавай, якая на мінулым тыдні адзначыла свой юбілей, змогуць сустрэцца з любімай артысткай на яе творчым вечары ў Пружанах 30 верасня.

Для ўдзелу ў фестывалі было прадстаўлена каля 90 фільмаў. У выніку для паказу на кінафоруме адабрана каля 50 створаных на працягу двух мінулых гадоў карцін. Гэта стужкі ані-мацыйныя, ігравыя, дакументальныя, тэлесерыялы, а таксама студэнцкія і дэбютныя работы.

Усе беларускія фільмы прадставяць іх стваральнікі, сярод якіх вядомыя акцёры народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кацянёў, актрысы і тэлевядучыя Вольга Венская, Святлана Бароўская, Вольга Водчыц, акцёры тэатра і кіно Віктар Рыбчынскі, Анастасія Баброва, Уладзімір Грыцэўскі (малодшы), Віктар Васільеў, Святлана Кажамякіна, Юрый Баранаў, Аксана Лясная і многія іншыя.

Журы фестывалю ўзначаліць кіна-крытык, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных навук «Ніка», Еўразійскай кінаакадэміі, Саюза кінематаграфістаў і Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, віцэ-прэзідэнт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі, аўтар кнігі аб народным артысце СССР кінарэжысёры Віктары Тураве, член журы першага Рэспубліканска-га фестывалю беларускіх фільмаў у 1997 годзе Леанід Паўлючык.

Па выніках конкурсу  ў розных намінацыях будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць традыцыйныя прызы фестывалю «Хрустальны бусел», а таксама ўладальнікі спецыяльных дыпломаў.

Цырымонія закрыцця фестывалю адбудзецца 2 кастрычніка з удзелам расійскага акцёра тэатра і кіно Аляксандра Цуркана, які выступіць з канцэртнай праграмай. У рэпертуары Аляксандра Цуркана асобае месца займаюць песні выенных гадоў, якія ён прысвячае свайму дзеду, загінуўшаму на брэсцкай зямлі.

Арганізатары фестывалю — Міністэрства культуры, Брэсцкі аблвыканкам, Брэсцкі гарвыканкам, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», Беларускі відэацэнтр, Беларускі саюз кінематагра-фістаў.

Рэспубліканскі кінафорум праводзіцца ў Брэсце раз у два гады і з’яўляецца своеасаблівай творчай справаздачай айчыннага кінематографа за гэты час.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter