Хор у оперы. Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча атрымаў уласную студыю.

Яна размясцілася ў будынку Вялікага тэатра оперы і балета, куды хор пераехаў яшчэ летась. Раней калектыў запісваўся на “чужых” студыях, але аказалася, што арэнда менш выгадная за набыццё хай сабе дарагога, але ўласнага абсталявання. Набытак быў бы немагчымы без фінансавай падтрымкі Мініс-тэрства культуры. Сёлета з дапамогай новай тэхнікі пачнецца алічбоўванне паўвекавога ар-хіва народнага хору. У перспектыве плануецца выданне старых запісаў на кампакт-дысках.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter