Ход времени нельзя остановить

Серия публикаций "СГ" о том, как живут простые белорусы...

БЕЛАРУСЬ была и остается социально ориентированным государством. Это еще раз подчеркнул Президент на Рождественском богослужении в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска: «Сутью политики станут дети и старики. Мы будем делать все, чтобы защитить человека, сделать его жизнь как можно более долгой и комфортной».

Продолжаем серию публикаций на эту тему.


Когда родные стены холодны и одиноки


НА УЛИЦЕ мороз под двадцать, горы снега за заиндевевшим окном, а в комнате, где живет 88-летняя Михалина НАЛИВКО, тепло и уютно. Рядом с аккуратно заправленной кроватью тумбочка, куда хозяйка складывает свои нехитрые пожитки, напротив — шкаф с одеждой. 

— А если бы в своей хате осталась, — вздыхая, говорит Михалина Ивановна, — не знаю, как бы печку топила, ходила в магазин, готовила еду. Ноги совсем не слушаются, спина болит, голова кружится.

Так случилось, что несколько лет назад женщина осталась совсем одна. Ухаживала за ней социальный работник, помогала управляться с домашними делами, да вот беда: пенсионерке не с кем было переброситься даже одним словом. Все изменилось летом прошлого года, когда в деревне Гончары Ляховичского района открыли дом временного проживания на базе территориального центра социального обслуживания населения. Узнав о том, что неподалеку от ее деревеньки Новые Буды появилось такое учреждение, Михалина Ивановна сразу подала документы. 

— С тех пор жизнь моя изменилась, — рассказывает собеседница. — Всегда среди людей, у которых такие же проблемы. Нас здесь восемь человек. В основном — мужчины. А я на кухне — нарезаю хлеб, расставляю тарелки на столах, помогаю варить супы, картошку, гречку, макароны. 

Ей выделили отдельную комнату. Мужчин расселили по 2—3 человека. Дом временного проживания в Гончарах стал первым на Брестчине учреждением, где приют нашли одинокие пожилые люди. Раньше в этом здании размещался детский сад, но в начале прошлого года его закрыли. По инициативе председателя Ляховичского райисполкома Вячеслава Сельмановича строение переоборудовали под дом временного проживания. Часть денег выделили спонсоры, а ляховичская ПМК-13 помогла заменить электропроводку, благотворительная организация «София» подарила учреждению холодильник, стиральную машину и другую домашнюю утварь. Местный фермер Олег Машей обеспечил картофелем, капустой, столовой свеклой, морковью… 

Директор Ляховичского территориального центра социального обслуживания населения Галина Пищ, в чьем ведении находится объект, рассказывает, что поначалу некоторые пенсионеры планировали в доме только перезимовать, но сейчас ни один из постояльцев уже не хочет менять место жительства. 

— А что еще надо? — переспрашивает себя же. — Наши социальные работники готовят им обеды, в доме каждый день есть горячая вода, через дорогу — магазин, чуть дальше — амбулатория. Врачи к нам постоянно наведываются, следят за состоянием здоровья каждого пенсионера. Самые необходимые медикаменты и приборы у нас свои. 

— В какую сумму обходится содержание одного человека? 

— Два миллиона рублей. Почти все наши постояльцы могут выделить такую сумму из своей пенсии. У двух человек ее не хватало, поэтому им предоставили адресную социальную помощь. 

К слову: в Ляховичском районе устроены все пожилые люди, которые пожелали поселиться в доме временного проживания. 

Заместитель председателя Комитета по труду, занятости и социальной защите Брестского облисполкома Василий Соловчук считает, что такой опыт нужно распространять и на другие регионы области. Дом временного проживания в Ляховичском районе больше напоминает большую дружную семью, в которой людей объединяют общие проблемы и заботы. И, как показывает практика, с помощью неравнодушных людей, работающих в социальной службе, они благополучно решаются. 

Александр КУРЕЦ, «СГ»

kurec.a@mail.ru

Да швагра, у дом зімоўкі


УСЕ ў белым аддаленыя і маланаселеныя вёскі цяпер не здаюцца такімі панурымі, як восеньскай слотай. Вуліцы, а на большасці падворкаў і сцежкі ад веснічак да ганкаў ужо расчышчаны ад снега. І толькі пранізлівая цішыня, якую не парушае нават брэх сабакі, ды коміны без дыму сведчаць, што многія хаты пустыя. Вілейская Тураўшчына не выключэнне. 

Для Таццяны ДУШКІНАЙ жыццё ў сям’і Вольгі ЗАНКОВІЧ напоўнілася новым сэнсам.

— Семдзесят пяць двароў і больш за сто кароў было раней у Тураўшчыне, — узгадвае адзін з яе жыхароў Мікалай Мікалаевіч Барташэвіч, — а цяпер трымаем толькі курэй ды катоў. У вёсцы засталося 39 пенсіянераў. На Новы год і Каляды пацешыліся на дзяцей і ўнукаў, якія прыязджалі з падарункамі, і зноў жывём чаканнем сустрэчы.  

У Мікалая Мікалаевіча зараз дом зімоўкі, да яго перабралася жыць адзінокая сястра Валянціна. Занядужала Валянціна Мікалаеўна мінулай вясной, перастала выходзіць нават да аўталаўкі.  Дзяцей у яе няма, муж памёр. Хіба па-людску пакінуць нямоглую жанчыну адну? Тым больш што ад вайны ў яго не было больш бліжэйшай душы, чым старэйшая сястра, з якой калісці дзялілі пароўну сірочы хлеб. 

Зразумела, што ўсе клопаты па доглядзе швагеркі ляглі на гаспадыню — больш рухавую і маладзейшую Марыю Мікалаеўну. Яна і есці наварыць, і бялізну памые. Яшчэ садзіць агарод. Летам збірае зёлкі, ведае ўсе травы і іх лекавыя якасці. А якую гарбату заварвае з духмяным чаборам ці мятай!

Цяжэйшую работу выконвае сацыяльны работнік Наталля Кавалеўская. А зімаваць утрох весялей. Жанчыны каторы раз і песню зацягнуць — і адна, і другая любяць спяваць.  У Валянціны Мікалаеўны 33 гады стажу ў знакамітым саўгасе “Любань”:

— На ўсе работы хадзіла. Цяпер жа сілы няма. Аднак, як кажуць, трэба жыць.

Па сутнасці, дом зімоўкі — тая ж прыёмная сям’я, толькі на пэўны час. Сацыяльная служба не ўмешваецца ва ўзаемаадносіны пажылых і іх сумеснае вядзенне гаспадаркі. Аднак заўсёды побач, у любы момант можа аказаць падтрымку — дапамагчы адрамантаваць печ, замяніць праводку, калі трэба, звазіць да ўрача. Да святаў ад- дзяленне сацыяльнай дапамогі Вілейскага ТЦСАН рыхтуе сваім падапечным падарункі. 

Анатоль Іванавіч Баравы з Крывога Сяла — сам у недалёкім мінулым сацыяльны работнік, а калі пайшоў на пенсію, прыняў у сваю сям’ю 94-гадовую Яўгенію Дзмітрыеўну Качан:

— Мы з адной вёскі, яе дачка доўгі час жыве ў Ліване і, калі аднойчы прыязджала, папрасіла прытуліць маці. Я кажу: “Тэлефануй жонцы, згодзіцца яна — возьмем”. Так з лета і даглядаем. Хоць у Куранцы ёсць інтэрнат з добрымі ўмовамі, але нашы старыя не надта туды хочуць патрапіць.Таму прыёмная сям’я — лепшы паратунак ад адзіноты і немачы.

А вось Вольга Занковіч з аграгарадка Любань перавезла да сябе родную сястру Таццяну, інваліда дзяцінства, і напоўніла яе жыццё зусім іншым сэнсам. Жанчына-інвалід стала таксама патрэбна сям’і, бо яе шчырасць, даверлівасць, адкрытасць прыцягваюць, нібы магнітам, дзяцей, унукаў Вольгі Мікалаеўны. Яны разам гуляюць у шашкі, малююць, а ад маці вучацца... міласэрнасці і дабрыні. 

Усяго на Вілейшчыне шэсць прыёмных сем’яў. Саюз пенсіянераў абсалютна добраахвотны, і толькі па жаданню можа падмацоўвацца трохбаковым дагаворам паміж сацыяльнай службай, падапечным і тым, хто вырашыў узяць яго на абслугоўванне. Аднак ніякіх маёмасных абавязацельстваў не ўстанаўлівае. 

Сення праблема абароненасці пажылых людзей патрабуе больш актыўнага ўдзелу грамадства, і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падштурхоўвае да стварэння новых форм уладкаванасці пажылых людзей, расказала загадчык аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Данута Раманоўская:

— Прыёмная сям’я ўпершыню створана ў раёне пяць год таму. Ініцыятарамі сталі валанцёры з ліку пажылых удзельнікаў праекта “Роза вятроў”, які мы рэалізоўвалі. Добрых людзей у нас шмат, таму ёсць надзея, што прыёмных сем’яў стане больш. Але нават калі некалькі адзінокіх старых ці інвалідаў займеюць другі дом, у якім чужыя людзі заменяць ім дзяцей і ўнукаў, такая форма будзе апраўданай, і яе трэба развіваць.

Алена КЛІМОВІЧ, «СГ»

klimovich@sb.by

Фота аўтара 

На юбилее были все, кроме родного сына


СТАРО-Дятловичская больница сестринского ухода в Гомельском районе. Уютный дворик с беседками и скамейками сейчас похож на сказочный. Правда, из постояльцев лечебного учреждения почти никто эту красоту не видит: пожилые люди почти не выходят из теплого и чистого здания больницы. 

Сегодня там проживают четыре десятка человек со всего района и областного центра. Самому старшему — 90. Одних устраивают родственники на месяц-другой, чтобы перезимовать и подлечиться,  других оставляют на годы, что скрывать, забывая порой даже навещать. Так и живут они в больнице уже лет по пять—семь. Но, с другой стороны, родственникам удобно и спокойнее: близкий человек присмотрен и накормлен, обстиран и помыт, получает необходимое лечение. Гомельчанка Ядвига Гринкевич, перенесшая два инсульта, возвращаться домой не думает.  «А кто меня глядеть будет? — искренне недоумевает она. — У каждого свои заботы, проблемы. Не хочу ни для кого быть обузой. А здесь меня и сестра навещает». 

Нина Бондаренко, отметившая на днях 80-летие, в больницу попала после перелома шейки бедра в июне прошлого года. Бывшие коллеги, знакомые и родственники приезжали поздравить со знаменательной датой. Единственного сына, который с семьей живет в Нижнем Новгороде, не было. «Особо не наездишься», — оправдывает его Нина Александровна.  

У одинокой пенсионерки из деревни Чкалово Гомельского района Лидии Цукановой тяжелая судьба.  Единственный сын умер, раньше времени ушел из жизни и брат. После пережитого женщину разбил паралич, и работники сельсовета привезли ее в больницу. Здесь ее выходили, вылечили, и  теперь женщина чувствует себя здесь  как дома.  

Другая ситуация у местной жительницы Раисы Быковой. Она инвалид с детства, и всю жизнь прожила с тетей. Когда та слегла, Раису определили на зиму в больницу сестринского ухода. Здесь ей очень нравится. 

Александр Зубарь в Старых Дятловичах оказался после ампутации обеих ног. Спустя время ему предложили перейти в дом-интернат — отказался. Привык к медперсоналу, да и условия здесь очень хорошие, говорит он. Живет пенсионер в отдельной палате.  На его тумбочке — стопка книг, которые он читает запоем. 

Говорят, когда до близких людей далеко, тогда близкими становятся далекие. В канун Рождества постояльцы больницы принимали поздравления и подарки от гостей из областного центра. Но еще важнее для этих людей — повседневное внимание и забота, которые они здесь чувствуют.  

Сейчас на Гомельщине  — 17 больниц сестринского ухода. Кроме того, в каждом районе в участковых больницах имеются койко-места, где одинокие пожилые люди получают квалифицированное лечение. Еще около 4 тысяч человек проживают в 14 интернатах. 

Наталья ВАКУЛИЧ 

Nvakulich2015@mail.ru

«Цягнік міласэрнасці» напрыканцы тыдня


ТРЭБА было бачыць здзіўленне Тамары ВЫШАДКЕВІЧ, жыхаркі вёскі Майсцюціна Глыбоцкага раёна, калі ля яе сядзібы спыніўся мікрааўтобус, з яго выйшла група людзей і па сцяжынцы накіравалася ў дом.

— Добры дзень, — павітаўся з парога старшыня мясцовага Узрэцкага сельскага Савета Пётр Дашкевіч. — Прымайце гасцей, Тамара Васільеўна!

— Але ж я нікога не чакала і не рыхтавалася, — захвалявалася жанчына.

— Вось і добра, што не рыхтаваліся. Яны прыехалі якраз дапамагчы вам. Знаёмцеся: работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Таццяна Плюта і  Жана Выдрына. Ну а фельчара Пятроўшчынскага ФАПа  Ірыну Рудкоўскую вы ведаеце.

Першай да справы прыступіла доктар. Яна памерала ў гаспадыні ціск, распытала пра здароўе, выпісала лекі. Некаторыя знайшліся ў яе дарожнай аптэчцы.

Загадчык аддзела тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання  тэрытарыяльнага цэнтра Таццяна Плюта пацікавілася, у якой дапамозе мае патрэбу пенсіянерка. Тамара Васільеўна падзякавала за ўвагу. Адно, сказала, засмучае: высокі кошт замежных лекаў, без якіх пакуль што нельга абысціся.

Жанчыну папрасілі напісаць заяву ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на разавую дапамогу. (Неўзабаве неабходная сума грошай была выдзелена. — Аўт.)

У раёне звыш 9 тысяч пенсіянераў, 1287 — адзінокія. 

Практыка, аднак, паказала, што, па-першае, сацыяльны работнік не можа “закрыць” усе пытанні: і псіхалагічнай падтрымкі, і юрыдычнай кансультацыі. Па-другое, людзі пажылога ўзросту часцей маюць патрэбу ва ўрачах. З аддаленых вёсак часам праблематычна і за лекамі з’ездзіць, нават прасцейшымі, якія можна купіць без рэцэпта. А па-трэцяе, далёка не ўсе адзінокія ахоплены службай сацыяльных работнікаў. Так і ўзнікла задумка сумеснага праекта Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і медыкаў раёна “Цягнік міласэрнасці”.

З сацыяльнага цэнтра ў яго складзе абавязкова, акрамя вышэйназванай загадчыцы аддзела Таццяны Плюта, таксама Жана Выдрына, якая займаецца аказаннем адраснай матэрыяльнай дапамогі, псіхолаг Наталля Няміра, юрыст Вольга Шарабайка, сацыяльныя работнікі, фельчары ФАПаў.

У летнія і асеннія месяцы “Цягнік міласэрнасці” адпраўляўся ў аддаленыя вёскі раз у месяц. З гэтага года ён пачынае “курсіраваць” кожную пятніцу.

ПРЯМАЯ РЕЧЬ 

Пресс-секретарь Министерства труда и социальной защиты Татьяна МАКСИМОВА: 

— Сегодня социальные услуги пожилым и одиноким людям предоставляют 146 центров социального обслуживания населения, которые действуют в каждом районе. На конец прошлого года на учете в них состояло более 1,8 миллиона граждан. Из них одиноких нетрудоспособных — 151,3 тысячи человек, одиноко проживающих пожилого возраста и инвалидов — 606 тысяч.

Для того чтобы социальная помощь для жителей сельской местности стала еще более доступной, мы открываем социальные пункты и филиалы центров, организовываем хозяйственные и мобильные бригады социального обслуживания. На 1 октября 2015 года в республике работали 1123 социальных пункта и 30 филиалов. Разовые социально-бытовые услуги оказывали 87 хозяйственных бригад, комплексное социальное обслуживание — 151 мобильная бригада.

В последние несколько лет появились новые формы социальной защиты нетрудоспособных, особенно одиноких: дома зимовки, дома самостоятельного и сезонного проживания, приемные, гостевые, патронатные семьи для пожилых людей. 

Социальные работники выполняют свой круг обязанностей в любое время года и в любую погоду. Это они убедительно подтвердили и в недавнюю непогоду. Конечно, там, где стихия особенно разбушевалась, соцработникам приходилось работать в связке с другими службами. Например, с МЧС. В каждом регионе ситуация была своя, и решалась она по-своему.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

saulich@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
белорус
Как живут простые белорусы?Гораздо хуже,чем их "слуги".
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?