Хочаце свінку ці каня? На здароўе!

— А мы на фестывалі прадстаўляем падвор’е з жывёламі, — паведаміла Вольга ПРЫХОДЗЬКА, дырэктар СХК “Ляскавічы”, у недаўнім мінулым намеснік гендырэктара нацыянальнага парка «Прыпяцкі».

 У загоне будуць две каровы, шэсць цялят, коні, качкі, куры, свінаматка з парасятамі. На “Покліч Палесся” прыедуць з усёй Беларусі. Для гарадскіх дзетак жывёлы — дзіва, яны не кожны дзень бачаць кароў, курэй, а тут можна будзе пагладзіць жывёлінак, сфатаграфавацца на памяць. Калі раптам госці выявяць жаданне купіць у сваю гаспадарку каня ці свінню — на здароўе! Гасцям мы прапануем такую забаву — пакатацца на старадаўняй брычцы і зрабіць фотаздымкі на памяць, дзетак катаем на поні.

Асабіста я хачу ўжывую паслухаць “Песняроў” і для сваёй старэйшай унучкі ўзяць аўтограф. Яна ў мяне сама спявае і іграе на фартэпіяна.

Для Ляскавічаў фестываль — важная з’ява. Еду па аграгарадку і бачу: жыхары ўсё навакол фарбуюць, смецце вывозяць. Падчас свята ў Ляскавічах выберуць лепшае падвор’е.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter