Хочам, а не можам і не... хочам

У шосты мікрараён Бабруйска мы перасяліліся гадоў колькі таму. Малады, перспектыўны. Гэта і спакусіла. На справе ж аказалася: мала зеляніны, «кульгае» культура. Асабліва надакучвалі п`яніцы, што ў пад’езды шчэмяцца. Сёння іх прагналі, заўтра зноў табуном ідуць. Адкуль бяруцца? Магазіны, якіх некалькі, і падсылаюць. Засмучала не столькі гэта, колькі тое, што з усім як бы звыкліся.
У шосты мікрараён Бабруйска мы перасяліліся гадоў колькі таму. Малады, перспектыўны. Гэта і спакусіла. На справе ж аказалася: мала зеляніны, «кульгае» культура. Асабліва надакучвалі п`яніцы, што ў пад’езды шчэмяцца. Сёння іх прагналі, заўтра зноў табуном ідуць. Адкуль бяруцца? Магазіны, якіх некалькі, і падсылаюць. Засмучала не столькі гэта, колькі тое, што з усім як бы звыкліся. І самі людзі, і камунальныя службы, а тым увогуле абыякава, толькi б іх ніхто не чапаў. Сядзелі сабе многа гадоў у крэсле – яшчэ б столькі! “Вярніце нам Бусловіча!” Гады тры таму стаў началь-нікам нашага ЖЭУ-12 Карл Бусловіч. Правільней, яго перакінулі сюды з іншага падобнага камунгасаўскага фарміравання. І трэба сказаць, Карл Ісакавіч узяўся за справу не на жарт: па-першае, адрамантавалі дахі, да якіх гадамі не да-біраліся, па-другое, высадзілі дрэвы, кусты ўздоўж Прыбярэзінскага бульвара, праспекта Будаўнікоў, вуліцы Батава і іншых. У пад’ездах пачалі актыўна ўстаўляць кодавыя дзверы, праводзіць адпаведныя работы, у многіх дварах з’явіліся дзіцячыя пляцоўкі, там пабялілі, тут пафарбавалі. Самога начальніка і з малатком, і з рыдлёўкай дзе толькі не ўбачыш. Разварушыў і сваіх работнікаў, прымусіў на многае паглядзець інакш. Вунь і “самадзейны” базарчык, ад якога болей шкоды, чым карысці, перанеслі ў іншае месца. Ды і ў сваім адміністрацыйным памяшканні навялі парадак. Ідзеш да начальніка ЖЭУ з радасцю. Таму што ведаеш: ён не будзе ў абяцанкі гуляць, а акажа самую дзейсную дапамогу. Бачачы такія адносіны, людзі сталі культурай прыбываць. Мяркую хаця б па жыхарах нашага пад’езда. Мала таго, што пафарбавалі сцены, столь з першага па дзевяты паверх, дык яшчэ і ля пад’езда агароджу ўстанавілі, клумбы разбілі, лавачку адрамантавалі. Бачыш, і п`яніц меней, а болей людзей прыстойных, з якімі хочацца сустракацца. Адным словам, весялей усё пачало глядзецца! Канешне, усё гэта ўпісваецца ў тую палітыку, якая праводзіцца кіраўніком нашай дзяржавы па добраўпарадкаванні, навядзенні належнага парадку на зямлі. Год з невялікім прабыў у нашым ЖЭУ Бусловіч. Жыхары задаволены: “Нарэшце пашанцавала з начальнікам!” А тут раптам яго забралі. Прыйшоў новы, які гэтага хлеба і не каштаваў. Быццам бы паабяцае, а нічога не зробіць. Раз, два звярнуліся, ды і пачалі адварочвацца: “Чаго хадзіць, калі толку няма”. За год добраўпарадкаванне, калі меркаваць па нашым доме, ніколькі не прасунулася. Нават ямачны рамонт, які столькі разоў абяцалі, і той не зрабiлі. Вось тады людзі і пачалі звяртацца да вышэйшага камунгасаўскага начальства: “Вярніце Бусловіча!” Але прыслалі не Бусловіча, а іншага чалавека. Быццам бы з першага знаёмства пакінуў добрае ўражанне. Аднак паглядзім, што з яго далей будзе. Вясна, калі распачнецца самае добраўпарадкаванне, і праявіць. Спадзяёмся, нашы чаканні апраўдаюцца. Людзі ўсё сцерпяць... Хацеў бы засяродзіць увагу і вось яшчэ на чым: калі мы абудзілі людзей, то і самі павін-ны абуджацца. Маю на ўвазе не толькі камунгасаўскія службы, а іншыя арганізацыі, якія, калі меркаваць па нашым мікрараёне, яшчэ гэтага да канца не ўсвядомілі... Вось прыклад. Амаль упрытык да жылых дамоў на вуліцы Батава, дзіцячага сада размяшчаўся ўскінуты з жалезабетонных блокаў склад. Стаіць сабе – хай. Жыхары не надта звярталі на яго ўвагу. Як раптам склад дзіўным чынам ператварыўся ў магазін райспажыўтаварыства (і адкуль ён ўзяўся ў самым цэнтры гарадскога раёна?). Віно, гарэлка, селядцы – толькі п’яніц разводзіць... Але і гэта паўбяды, можна сцярпець. Аднак калі “засмаліла” на ўсё наваколле печка з даўжэзнай трубой, не стрымаліся, пайшлі да загадчыцы: “Што вы тут сабе дазваляеце?” – “Пацярпіце, — тая адказвае, — мы ўсё гэта ўбяром”. І на наступны год тое ж самае. Тады жыхары вымушаны былі звярнуцца да работнікаў горрайэкалогіі. Тыя прыехалі, загадчыцы магазіна – штраф. Дык а дзе ж вы, міжволі думаеш, былі раней, няўжо трэба пальцам паказваць? А тым больш гандлёвую кропку вось так з ходу не закрыеш, трэба цярпець да вясны, удыхаць “гаючае” паветра... А што самі? Пытанне не так сабе. Бо ад таго, наколькі будзем гаспадарамі ў сваім доме, у многім залежыць і наш побыт. Гэта трэба ясна ўсведамляць. Быццам бы рух пайшоў. Але ён яшчэ кволы і не да канца ўсвядомлены. Многія яшчэ глядзяць, каб нехта зрабіў. Пазалетась восенню высадзілі ў нашым двары даволі вялікую колькасць бярозак, якія даставілі з пітомніка. Яны ўжо, праўда, перараслі, патрэбен быў належны догляд. А мінулая вясна, як ведаеце, была даволі засушлівай. Дрэўцам не хапала вільгаці. Якія палівалі, тыя выжылі, а якія не, засохлі. Кажу тут аднаму інтэлігенту, як яго называюць, бо заўжды ў чорных акулярах, з гэткім задуменным выглядам (хаця стограмоўку так і цікуе): “Чаму не дагледзелі бярозкі, ці ж ад іх шкода? Карысць!” — “Яшчэ пасадзяць”, – пачуў у адказ. Мяне такія адносіны проста абурылі... Ці во іншы будзе хадзіць, а каб клумбу пад вокнамі ўскапаць – не, больш таго, яшчэ і накідаюць пустых бутылек, насмецяць. Вось нехта ў дзвярах, што на наш этаж, ручку выкруціў, якую не так даўно ўстаўлялі, там запэцкалі сцены, там столь. Свядомасці нам яшчэ не хапае. І нядзіўна. Столькі гадоў жылі па прынцыпе: “Чым горш, тым лепш”. З людзьмі ніякай работы не праводзілася. А хто павінен гэта рабіць? У першую чаргу ЖЭУ, дамавыя камітэты. Апошнія павінны выйсці з “падполля” і па-сапраўднаму ўзяцца за справу. Жадаючыя падтрымаць іх добрыя пачынанні заўжды знойдуцца. Трэба толькі, як кажуць, кінуць кліч. Можа, каго і двойчы-тройчы запрасіць. Так, як жылі раней, нельга. Паглядзець на ўсё па-іншаму. І кожнаму пачынаць з сябе. Ну а за тых, хто атручвае наш быт, трэба ўсёй грамадой брацца. За ўсім гэтым, яшчэ раз падкрэслю, павінен стаяць ЖЭУ. Так, у гэтых камунгасаўскіх фарміраваннях хапае работы. Але яе будзе куды меней, калі з’явяцца добраахвотныя памочнікі. А калі яшчэ чалавек зробіць сваімі рукамі, то і адносіны ў яго будуць зусім іншымі. Мы выбралі добраўпарадкаванне, культуру. І з гэтага шляху наўрад ці сыдзем. А вось хутчэй ці марудней рухацца, ад нас саміх залежыць. Давайце прыбавім хуткасці!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter