Хай квітнее Май!

Сотні святочных бутаньерак раздалі жыхарам краіны актывісты БРСМ напярэдадні 70-годдзя Перамогі
Сотні святочных бутаньерак раздалі жыхарам краіны актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі напярэдадні 70-годдзя Перамогі пад час акацыі “Кветкі Вялікай Перамогі”.

207781-01500.jpg
Маладзёжны агітпоезд “Кветкі Вялікай Перамогі” — гэта пазнавальнае падарожжа ў мінулае

Пра тое, што па краіне пачаліся такія акцыі, СМІ паведамлялі напрыканцы красавіка. У прыватнасці,  прэс-сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Надзея Нікалаева расказала журналістам, што флэш-акцыі — толькі частка мерапрыемстваў рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”. Адна з іх адбылася каля галоўнага корпуса Беларускага дзяржуніверсітэта. “Актывісты БРСМ сталіцы напярэдадні Дня Перамогі раздавалі прахожым святочныя бутаньеркі з яблыневага квету і чырвона-зялёнай стужкі, запрашаючы іх такім чынам далучыцца да патрыятычнай акцыі”, — сказала Надзея. На месцы правядзення акцыі была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка “Аквагрым”: кожнаму, хто пажадае, валанцёры малявалі на руцэ сімвал акцыі. А бліжэй да Дня Перамогі валанцёры БРСМ ладзяць у месцах масавых гулянняў, гандлёвых цэнтрах своеасаблівыя інфацэнтры, расказваць пра акцыю і раздаюць бутаньеркі.

Яшчэ адна цікавая справа — маладзёжны агітцягнік “Кветкі Вялікай Перамогі”, які заязджаў у многія гарады, спыняўся і на невялікіх станцыях у месцах, дзе праходзілі баі за вызваленне Беларусі. Першым з абласных цэнтраў на маршруце быў Гомель: горад, як вядома, быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы лістапада 1943-га. І першыя кветкі Перамогі агітцягнік прывёз тамтэйшым ветэранам. Далей — Віцебск, Гродна, Магілёў… Агітцягнік з 7 вагонаў — па колькасці пасляваенных дзесяцігоддзяў — сус­тракалі дзеці, моладзь, ветэраны. У госці прыязджалі актывісты БРСМ, творчая моладзь, прадстаўнікі Узброеных Сіл, МУС, МНС, зоркі беларускай эстрады. Маладыя людзі, адзетыя па модзе ваенных 40-х, ладзілі перформансы, арт-аб’екты, прысвечаныя пасляваенным дням. Асаблівую цікавасць выклікаў вагон-музей з “ваеннымі” экспанатамі, тэхнікай.

Рыгор Арэшка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter