Ва ўзросце 93 гадоў пайшоў з жыцця апошні ўдзельнік штурму Рэйхстага Мікалай Міхайлавіч Бяляеў

Халіфат на гадзіну?

З Расіі прыйшла сумная навіна: ва ўзросце 93 гадоў пайшоў з жыцця апошні ўдзельнік штурму Рэйхстага Мікалай Міхайлавіч Бяляеў. Падчас завяршэння Вялікай Айчыннай ён разам з разведчыкамі-сцяганосцамі Міхаілам Ягоравым і Мелітонам Кантарыяй ўварваўся ў будынак нямецкага парламента ў Берліне, дзе затым чырвонаармейцы сімвалічна ўсталявалі  Сцяг Перамогі над фашызмам.

Мікалаю Міхайлавічу было наканавана лёсам сустрэць 70-годдзе Вялікай Перамогі. І ўвесь гэты час, да апошняга, ён актыўна займаўся гісторыка-патрыятычным выхаваннем моладзі. Як, дарэчы, многія ветэраны ў нашай Беларусі.

Імя кожнага салдата вайны не павінна быць забыта, каб не стала кароткай наша памяць аб ратным, працоўным і духоўным подзвігу папярэдніх пакаленняў.

...Адмысловы “блізкаўсходні сіндром” узнік у шэрагу краін рэгіёна. Цяпер “па лязу брытвы” ідуць Ірак і Турцыя. Анкара ўвяла і не плануе выводзіць свой вайсковы кантынгент з прылеглай да турэцкай мяжы іракскай тэрыторыі, матывуючы гэты факт неабходнасцю барацьбы з “Ісламскай дзяржавай” (арабская абрэвіятура — “ДАІШ”). Багдад пратэстуе і пры неабходнасці мае намер звярнуцца па дапамогу ў Савет Бяспекі ААН.

Між іншым каля 1,6 тысячы баевікоў, якія прынеслі прысягу “Ісламскай дзяржаве”, тайна праніклі ў Афганістан і захапілі на ўсходзе краіны значную частку чатырох правінцый. Іх мэта — стварэнне на мяжы з Пакістанам новага “халіфата”. Успомніце, менавіта так усё пачыналася ў Сірыі і Іраку.

Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter