Іх парадніла мора

Пад Мінскам адкрыўся мемарыял-помнік “Маракам зямлі беларускай – ад удзячнай Расіі”, створаны сумеснымі намаганнямі ветэранаў флота абедзвюх краін. У праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі розных народаў, якіх параднілі мора і служба марская.Хоць Арсен Крыцкі і нарадзіўся ў расійскім Геленджыку, ды родавыя карані ў яго беларускія. Ён, каардынатар і аўтар міжнароднага праекта “Марское братэрства – непарушнае!”, актыўна ўдзельнічае ў рабоце ўсерасійскай грамадскай арганізацыі марскіх пехацінцаў “Тайфун”. Напярэдадні адкрыцця мемарыялу марпех Крыцкі расказваў журналістам, што пад час службы на Ціхаакіянскім флоце меў шмат сяброў-беларусаў, захацелася і далей падтрымліваць з імі сувязі. Так пачыналася сумесная расійска-беларуская дзейнасць энтузіястаў па ўшанаванні памяці маракоў-герояў, а ў хуткім часе ўзнікла і задума мемарыяла.
Урачыстае адкрыццё мемарыяла-помніка “Маракам зямлі беларускай – ад удзячнай Расіі”Пад Мінскам адкрыўся мемарыял-помнік “Маракам зямлі беларускай – ад удзячнай Расіі”, створаны сумеснымі намаганнямі ветэранаў флота абедзвюх краін. У праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі розных народаў, якіх параднілі мора і служба марская.
Хоць Арсен Крыцкі і нарадзіўся ў расійскім Геленджыку, ды родавыя карані ў яго беларускія. Ён, каардынатар і аўтар міжнароднага праекта “Марское братэрства – непарушнае!”, актыўна ўдзельнічае ў рабоце ўсерасійскай грамадскай арганізацыі марскіх пехацінцаў “Тайфун”. Напярэдадні адкрыцця мемарыялу марпех Крыцкі расказваў журналістам, што пад час службы на Ціхаакіянскім флоце меў шмат сяброў-беларусаў, захацелася і далей падтрымліваць з імі сувязі. Так пачыналася сумесная расійска-беларуская дзейнасць энтузіястаў па ўшанаванні памяці маракоў-герояў, а ў хуткім часе ўзнікла і задума мемарыяла. Арсеній Крыцкі нагадаў, што кантынентальная Беларусь 300 гадоў разам з Расіяй стварала флот і запэўніў, што “беларусы – самыя вялікія маракі”. Ды і на многіх гербах беларускіх гарадоў ёсць сімвалы карабля.
Па Дзвіне, Нёмане, Дняпры спрадвеку нашы супляменнікі маглі дайсці на ладдзях да халодных і цёплых мораў. Кажуць, у даўнія часы цэлыя экіпажы на суднах вікінгаў былі з Падзвіння. Калі 300 гадоў таму Пётр І ствараў расійскі флот, спатрэбіліся людзі з адпаведнымі навыкамі. У адным з нумароў расійскага часопіса “Морская пехота” чытаем: “16 (27) лістапада 1705 года у горадзе Гродна быў сфарміраваны першы марскі полк графа Фёдара Галавіна, які меў у сваім складзе 1200 чалавек і які стаў родапачынальнікам марской пяхоты ў Расіі. Гэтую дату і прынята лічыць за кропку адліку ў гісторыі расійскай марской пяхоты. Полк графа Галавіна прызначаўся для службы ў абардажна-дэсантных камандах на баявых караблях паруснага флота”.
На прэс-канферэнцыі згадваліся слаўныя старонкі марской гісторыі Беларусі, імёны герояў з беларускімі родавымі каранямі, найперш камандзіра брыга “Меркурый”, ураджэнца Дуброўна Аляксандра Казарскага. Напярэдадні дня ВМФ, які ў Беларусі і Расіі адзначаецца ў апошнюю нядзелю ліпеня, згадалі: 2 жніўня 1902 года ў Баранавічах нарадзіўся Георгій Халасцякоў — вядомы савецкі ваеначальнік, віцэ-адмірал і Герой Савецкага Саюза. Увогуле ж больш за 70 адміралаў расійскага, савецкага Ваенна-Марскога флота былі родам з Беларусі.
Адзін са знакавых сімвалаў мемарыяла, які адкрыўся 27 ліпеня пад Мінскам, – якар ад карабля-парусніка, які называлі адміралцейскім. Ён затануў у пятроўскія часы, падняты з дна Балтыкі, з Фінскага заліва ў наш час. Летась гэты дар Беларусі ад маракоў Расіі ўрачыста даставілі ў Мінск, у ганаровым эскорце былі дэлегаты з многіх гарадоў ваенна-марской славы, ветэраны флота.
На адкрыццё мемарыяла, які называлі “помнікам усім, хто загінуў на моры і аддаў яму частку жыцця і душы”, прыехала шмат былых маракоў з рэгіёнаў краіны. З часам ля “марскога мемарыяла” адкрыецца экспазіцыя “Марская слава Беларусі”. А плаваючы танк, падарунак маракам ад фонда “Памяць Афгана”, ужо стаіць побач з якарам.
Даведка “ГР”. У Беларусі жывуць каля 200 тысяч чалавек, якія служылі ў розныя гады ў часцях ВМФ СССР. З 1945 па 1992 год ваенную службу на флоце прайшлі каля мільёна беларусаў.

Іван Іванаў
На здымку:
Урачыстае адкрыццё мемарыяла-помніка “Маракам зямлі беларускай – ад удзячнай Расіі”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter