Казне прыбытак

За 8 месяцаў Міншычна заплаціла звыш Br 10 трлн. падаткаў

За 8 месяцаў бягучага года падаткаплацельшчыкі сталічнага рэгіёна папоўнілі яго бюджэт больш чым на 10 трлн. рублёў.

Гэта на 11,4 % больш, чым за адпаведны мінулагодні перыяд. Асноўныя крыніцы — падаходны падатак, падатак на прыбытак і экалагічны: іх удзельная вага — 61 % ад агульнай сумы паступленняў. 28,9 % прыходзіцца на долю найбольш буйных падаткаплацельшчыкаў, чый унёсак склаў 2,9 трлн. рублёў. Гэта ААТ «Беларуськалій», замежнае ТАА «РН-Захад», сумеснае ТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў» і ТАА «Завод «Бульбашъ».

Фізічныя асобы рэгіёна па стане на 1 жніўня прад’явілі да ўплаты 56,2 млрд. маёмасных падаткаў, а гэта 118,2 % у супаставімых цэнах да аналагічнага мінулагодняга перыяду. Адметна, што ў вобласці адзначаецца павелічэнне колькасці плацельшчыкаў, якія падключыліся да сістэмы электроннага дэкларавання. На 1 верасня іх было 19,3 тысячы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter